Культура
ВЕСТКІ З БІБЛІЯТЭК
Людміла КАРПОВІЧ (Дрэбская сельская бібліятэка-клуб):
– Вучні Дрэбскай яслі-сад-пачатковай школы пачалі навучальны год з экскурсіі ў сховішча друкаванай мудрасці. Дзеці цікавіліся выставамі «Казачнае царства братоў Грым”, «Што за цуд гэтыя казкі!”, «Вялікія тайны прыроды – маленькім чытачам”, экспанатамі краязнаўчага кутка «Спадчына маіх дзядоў”.
Людміла ГЕРМАНОВІЧ (Цнянская СБ):
– На жаль, нашу школу закрылі, таму далучылася да суседзяў. З юнымі вяскоўцамі правяла казачны турнір. У конкурсе загадак і літаратурнай віктарыне добрыя веды паказалі Давід Арашкевіч і Рома Даніловіч, а Насця Богдан і Дзіма Емельяновіч таксама прадэманстравалі свае мастацкія здольнасці ў чытанні вершаў і спевах.
Святлана БІРЫЛА (Рэдзігераўская СБ):
– Захапілі школьнікаў літаратурным падарожжам «Каждый должен разбираться, как же с книгой обращаться”. Практычны занятак быў і пазнавальным. Дзеці з задавальненнем гулялі, адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі загадкі. Самыя смелыя чыталі вершы і спявалі, атрымаўшы прызы.
З прафесійным святам у Год кнігі асабліва ўрачыста павіншавалі Н.П. Паўлоў-скую, якая амаль 40 год аддала бібліятэчнай сістэме. Наведалі яе на даму. Разам з мастацкім кіраўніком ДК Генадзем Лявончынкам і яго выхаванцам Ільёй Каплічам выказалі словы па-дзякі Нюры Паўлаўне. Былая калега – паважаны ў вёсцы чалавек, цудоўная гаспадыня, клапатлівая мама. Выгадавала сына і дачку, радуецца ўнукам.