Культура

“Нам важна рухацца наперад…”

На прайшоўшай сесіі раённага Савета дэпутатаў прынята адстаўка старшыні райсавета Віталя АДЗІШЧАВА. Наша размова з чалавекам, які на працягу няпоўных 6 год узначальваў прадстаўнічую ўладу, пра асноўныя вынікі работы дэпутацкага корпусу раёна за апошнія 4 гады.
– Варта зразумець, што людзі, якім даручана прадстаўляць інтарэсы народа ва ўладзе, вядома ж, мелі дачыненне да ўсяго, што за гэты час зроблена на Лунінеччыне. А зроблена нямала. Уведзена ў строй 141 тысяча квадратных метраў жылля. Больш як паўтары тысячы сем’яў атрымалі добраўпарадкаваныя кватэры і пабудавалі дамы. Не засталіся па-за ўвагай мнагадзетныя сем’і, для якіх з пачатку 2010 года ўзведзена 120 кватэр. На Лунінеччыне з’явіліся аб’-екты сацыяльнага прызначэння, без якіх проста немагчыма сёння ўявіць наша жыццё. Перш за ўсё, гэта новая раённая бальніца на 265 ложкаў. Выдатным падарункам аматарам здаровага ладу жыцця сталі Лядовая арэна і плавальны басейн у Лунінцы. Важнасць і зручнасць парома праз раку Прыпяць здолелі ацаніць жыхары нашага і суседняга Столінскага раёнаў. Аб’ектам года стала дыхтоўная новая школа ў Вульцы 2. Да аддаленай Багданаўкі, замест ранейшай гравійкі, сёння вядзе выдатная асфальтаваная дарога працягласцю больш як 9 кіламетраў. Не згортваюцца ў раёне работы па газі-фікацыі населеных пунктаў, пракладцы вадаводаў і каналізацыйных сетак. У выніку жыхары Мікашэвіч, Дзятлавіч, Кажан-Гарадка, Вулькі 2 сёння карыстаюцца выгодамі, пра якія параўнаўча нядаўна маглі толькі марыць. За чатыры гады было створана 2598 новых рабочых месцаў. У большасці вёсак людзі працуюць на нядаўна ўзведзеных ці рэканструяваных жывёлагадоўчых фермах. Актыўна ідзе мадэрнізацыя прамысловых прадпрыемстваў. А якімі зручнымі і прыгожымі сталі многія нашы магазіны! Дынамічна развіваюцца сферы адукацыі і культуры. Нам не сорамна глядзець людзям у вочы.
– А на якія людскія беды і праблемы звярталі дэпутаты ўвагу ў ходзе правядзення сесій, дзён Савета, іншых рабочых мерапрыемстваў?
– За перыяд дзейнасці раённага Савета дэпутатаў ХХVІ склікання на сесіях разгледжана 197 пытанняў, якія закраналі практычна ўсе сферы жыццядзейнасці насельніцтва раёна. Найбольш рэзанансным стаў разгляд мер, якія прымаліся на прадпрыемствах жыллёва-камунальнай гаспадаркі па ўдасканаленню работы з насельніцтвам і павышэнню якасці прадастаўляемых паслуг, стану работы па падтрымцы ветэранаў вайны, пажылых людзей і інвалідаў, аналіз захавання зямельнага заканадаўства і некаторыя іншыя. Было прынята 88 нарматыўных актаў, якія прайшлі рэгістрацыю ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Датычылі яны рэгулявання пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, зацвярджэння і ўдакладнення бюджэту, падаткаабкладання, адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання, распараджэння прыроднымі рэсурсамі, упраўлення камунальнай уласнасцю. У свой актыў дэпутаты могуць запісаць і шэраг прынятых жыццёва важных Праграм – сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2011-2015 гады, па рабоце з адходамі на 2009-2012 гады, тэрытарыяльных праграм дзяржаўных гарантый па забеспячэнню медыцынскім абслугоўваннем, а таксама развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак, раённай праграмы “Кадры” і іншыя.
Штогод дэпутаты разглядаюць і зацвярджаюць бю-джэт раёна. За кошт перавыканання яго даходнай часткі менавіта па прапанове выбраннікаў ад народа ўдалося частку сродкаў накіраваць на вырашэнне праблем, якія непасрэдна закраналі інтарэсы людзей. Летась грошы пайшлі на мерапрыемствы па недапушчэнню распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней і вяртанне сродкаў насельніцтву за страчанае пагалоўе, на пагашэнне розніцы ў тарыфах па гарадскіх і прыгарадных пасажырскіх перавозках, на капітальны рамонт вуліц і дарог, кампенсацыю расходаў на аплату жыллёва-камунальных паслуг.
– Асобным радком у дзейнасці раённага Савета ідзе работа прэзідыума. У чым яе змест?
– За 4 гады прэзідыум райсавета разгледзеў больш як 200 пытанняў. Яны самыя розныя, але кожнае закранала жыццёва важныя праблемы. Актыўна працавалі дэпутацкія камісіі. Многія з пытанняў прапаноўвалі самі выбаршчыкі. У асноўным прасілі людзі дапамогі ў выдзяленні пашы, ліквідацыі стыхійных сметнікаў, падсыпцы дарог, зрэзцы аварыйных дрэў, выдзяленні камбайна для ўборкі збожжа, газіфікацыі прыватнага сектара і іншыя. Можа каму-нікаму яны пададуцца дробязнымі, але менавіта з дробязей складаецца наша жыццё. Вядома ж, былі праблемы, з якімі справіцца не здолелі. Здаралася гэта ў тым выпадку, калі патрабаваліся сур’ёзныя фінансавыя сродкі, а іх не ставала, ці на шляху вырашэння станавіўся Закон, парушаць які не дазволена нікому.
– Што можаце пажадаць людзям, якія увойдуць у склад дэпутацкага корпусу наступнага склікання?
– Па-першае, хачу пад-крэсліць, што дэпутат мясцовых Саветаў – гэта не нейкая наменклатурная адзінка, ад якой нічога не залежыць. Як і выбраннікі ХХVІ склікання, так і тыя, хто атрымае мандаты пасля 23 сакавіка (спіс прэтэндэнтаў апублікаваны) у пераважнай большасці людзі адказныя, вопытныя. Яны ведаюць становішча спраў у раёне і аддана будуць абараняць законныя інтарэсы сваіх выбаршчыкаў і ўсіх жыхароў Лунінеччыны. У дэпутатаў мясцовых Саветаў няма ніякіх прывілей і льгот, акрамя адной – служыць лю-дзям. І калі ў народнага выбранніка ёсць смеласць не толькі ставіць пытанні, але і вырашаць іх, даводзячы пачатае да канца, ён мае поў-нае права з гонарам насіць гэтае званне. Наша з вамі справа, паважаныя жыхары раёна, абавязкова прыйсці 23 сакавіка на выбары і прагаласаваць менавіта за такіх людзей.
У завяршэнне хачу выказаць шчырую ўдзячнасць дэпутатам раённага Савета дэпутатаў ХХVІ склікання за сумесную работу. Тым, хто балатуецца ў наступнае скліканне, пажадаць удачы і плёну ў далейшай дзейнасці на дабрабыт нашай Лунінеччыны. Галоўнае – не спыняцца на дасягнутым, а ўпэўнена ісці наперад.
Гутарыла Таццяна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть