Культура

Вядомы па лунінцу

народный фотаальбоммногія героі “Народнага фотаальбома”, якія занатаваў Пінск і пінчан на старых здымках.
Цікавае выданне гэтага года на выдатнай мелаванай паперы накладам 1800 экзэмпляраў ужо стала
бібліяграфічнай рэдкасцю. Прыцягваюць несучаснай прыгажосцю віды “сталіцы Палесся” і тагачасныя жыхары. Як жа захапляюча пазнаваць у некаторых нашых былых землякоў!
На стар. 13 адлюстраваны зваротны бок аднаго з фота, які датуецца 1903 годам. Друкаваны тэкст на французскай мове сведчыць, што гэта – выраб вядомага майстра Рэндэля, салоны якога маюцца “ў Пінску і Лунінцы”. І сапраўды, у сямейных архівах многіх лунінчан захаваліся здымкі з аналагічным лагатыпам.
На стар. 10 “Народнага альбома” змешчана фота Надзеі Іосіфаўны Каратышэў-скай. Гэта дачка конезаводчыка з Кажан-Гарадка, які, разбагацеўшы, пераехаў у Пінск. Яго ўнук, Васіль Міхайлавіч Каратышэўскі (1905-1977), быў вядомым літаратарам. Працуючы ў газеце “Полесская правда”, вывеў на паэтычную арбіту цэлую планету – Яўгенію Янішчыц. Сам ён у дзяцінстве адлюстраваны на здымку на стар. 26.
Два фота пачатку ХХ стагоддзя на стар. 14 захавалі для нашчадкаў аблічча чатырох сыноў Фердынанда Стралкоўскага. Вядома, што Уладзімір (1874-1961) быў чыгуначнікам у Лунінцы. З жонкай Параскевай Іванаўнай (1880-1966) жылі на Залессі, на вуліцы Краеўскага (цяпер Грамадзянская). Пераехалі ў Пінск у ліпені 1929 года, дзе таксама пабудавалі дом, які захаваўся і цяпер. Іх сын Аркадзь ажаніўся на дачцэ настаяцеля Лунінецкай чыгуначнай царквы а. Васілія Мінкевіча і сам стаў свяшчэннікам. На стар. 46 змешчаны здымак сярэдзіны 1930-ых гг., дзе па ву-ліцы Касцюшка – цяпер Леніна – гуляюць яго жонка Зінаіда з сястрой Ксеніяй, дачкой Людмілай і сынам Юрыем.
Нашчадкі Івана Мініча Лабачэўскага, які ў пачатку ХХ стагоддзя быў начальнікам станцыі Лунінец, пасля вайны сталі жыхарамі Пінска. Памылкова аднесены да гэтага горада і здымак на стар. 17, зроблены ў Лунінцы. Яго сын Аляксей адлюстраваны на стар. 114, а ўнук Мікалай двойчы занатаваны ў 1956 годзе на стар. 90.
Першы епіскап Пінскай рымска-каталіц-кай парафіі Зігмунт Лазінскі (1880-1932), які ў 1931 годзе асвяціў будаўніцтва касцёла ў Лунінцы, адлюстраваны на стар. 48.
Ёсць фотаздымкі і іншых асоб, якія маюць апасрэдаваныя адносіны да Лунінца. На старонцы 12 змешчаны здымак Арсенія Аляксандравіча Балевіча – у яго доме здымаў кватэру Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч пасля жаніцьбы на Марыі Дзмітрыеўне Каменскай, тут 100 год таму нарадзіў-ся старэйшы сын Якуба Коласа. На стар. 109 тры фота адлюстравалі імгненні здымак фільма “Першыя выпрабаванні” па трылогіі Якуба Коласа “На ростанях” у 1959 годзе.
На стар. 96 – калектыў Пінскага аблвыканкама ў пачатку 1950-ых гг., які кіраваў нашым раёнам да 1954-га. Потым Пінская вобласць была скасавана, і 10 раёнаў уключаны ў склад Брэсцкай.
Цікавы здымак канца 1940-ых гг. на стар. 98, дзе адлюстравана футбольная каманда “Дынама” і яе капітан Пётр Хільмановіч. Пазней таксіст і аматар спорту быў рукапаложаны ў дыяканы, з 1976 па 1985 служыў у Свята-Крыжаўзвіжанскім храме ў Лунінцы, цяпер – протаіерэй храма Ўваскрэсенне Славушчага ў Пінску.
На стар. 121 у групе ўдзельнікаў студыі выяўленчага мастацтва Дома народнай творчасці ў 1951 годзе занатаваны і Фёдар Фёдаравіч Жураўскі, які працаваў карэспандэнтам раённай газеты “Авангард” у Лунінцы ў 1939-1941 гг.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть