Культура

“Вясна на Палессі”

З такім мясцовым абрадам узорны фальклорны калектыў “Сунічка” Вулькаўскай 1 СШ выступіў на рэспубліканскім конкурсе фальклорных калектываў “Юныя таленты Беларусі”, які два дні запар праходзіў у нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”.
Шанц паказаць свае здольнасці выхаванцы Уладзіміра Калянковіча не ўпусцілі. Хаця пахвалявацца давялося! Як жа інакш: у журы ўваходзілі заслужаная артыстка краіны Марыя Маршак, загадчык кафедры этналогіі і фальклору Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтва Вячаслаў Калацэй і іншыя вядомыя дзеячы культуры.
Нашы дзеткі, якім дапамагалі акампаніятар Людміла Калянковіч і харэограф Ганна Лазько, праявілі сапраўдную волю да перамогі. У намінацыі “Сцэнічнасць” юныя самадзейнікі адзначаны Дыпломам ІІ ступені. За магчымасць праявіць сябе на конкурсе высокага ўзроўню ўдзельнікі ансамбля “Сунічка”, бацькі і педагогі выказваюць шчырую ўдзячнасць начальніку раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Івану Раковічу і дырэктару Вулькаўскай 1 СШ Сяргею Грушэўскаму.
Упэўнены, што гэты поспех – не апошні ў скарбонцы дасягненняў калектыву.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть