“Вёсачка мая, мая чараўніца…”
Культура

“Вёсачка мая, мая чараўніца…”


У суботу ў Кажан-Гарадку прайшло свята вёскі.

Яго арганізатар і натхняльнік загадчыца бібліятэкі-клуба Людміла Зіміч пастарался зрабіць мерапрыемства запамінальным. Нягледзячы на традыцыйны сцэнарый з абавязковым ушанаваннем сярэбраных сямейных юбіляраў (а імі сталі сем’і братоў Гембіцкіх – Аляксандра і Ірыны, Юрыя і Людмілы); самай маленькай (Паліна Раковіч) і самай сталай (104-гадовая Аляксандра Кірчанка) жыхарак аграгарадка; мнагадзетных бацькоў Наталлі і Віктара Ленінцаў, якія гадуюць сямёра хлопчыкаў і дзяўчынак. Землякі разам пажадалі шчасця маладой сям’і Канстанціна і Маргарыты Гурбановічаў, якія зарэгістравалі шлюб напярэдадні свята. А яшчэ – парадаваліся добраўпрадкаванасці падворка Аляксандра і Марыі Каратышоў – яны сталі пераможцамі ў адпаведным конкурсе.

Віншаванні прагучалі з вуснаў старшыні сельвыканкама Івана Зубко, намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце дзяржаўнага прадпрыемства “Гарадоцкі” Ірыны Сідаровіч і галоўнага рэдактара “Лунінецкіх навін” Таццяны Вайцяхоўскай, якая ўручыла бібліятэцы нядаўна выйшаўшую з друку кнігу “Милая малая роднина, вечная наша любовь…”. Сярод герояў нарысаў і інтэрв’ю ёсць ураджэнец старажытнага мястэчка Васіль Марковіч, які сёння ў якасці пасла прадстаўляе інтарэсы нашай краіны ў Латвіі.

Між тым, сваю малаю радзіму нават па-за яе межамі ўслаўляюць многія з землякоў, якія здолелі дасягнуць пракметных вышынь у прафесіях. Іх імёны таксама прагучалі на свяце. Знамянальна, што адкрылася мерапрыемства песняй пра Кажан-Гарадок, аўтарам якой з’яўляецца Андрэй Гурбановіч. Летась самабытнага кампазітара не стала, але творы яго жывуць, дорачы землякам прачулыя радкі пра малую радзіму. Выконвалі песні народныя калектывы “Надзея” і “Ссустрэча”, асобныя самадзейныя артысты. Асабіста мяне вельмі ўразіла выступленне Надзеі Марковіч. І хоць ведала яе даўно, у сэрца па-новаму запалі пранікненыя словы: “Как жить и что делать ты сам выбирай, но помни: с течением лет тебе будет сниться березовый край, где ты появился на свет…”.

Упрыгожылі свята выставы вырабаў народных майстроў Наталлі Караваевіч, Алы Гусціновіч і Івана Марковіча.
Мабыць, вельмі трэба, каб у вяскоўцаў абавязкова былі такія даты. Дзень нараджэння іх агульнага паселішча аб’ядноўвае яго жыхароў, дорыць упэўненасць у тым, што з цягам часу не знікне з карты родная назва, застаючыся крыніцай жыцця для наступных пакаленняў местачкоўцаў.

Фундаратрамі свята таксама былі мясцовыя жыхары – індывідуальныя прадпрымальнікі Дзіяна Дрынейўская, Святлана Каратыш і Сяргей Канапацкі. Гэта дзякуючы іх намаганням героі свята атрымалі падарункі, а зорнае неба ўвечары падчас дыскатэкі расквеціў фейерверк.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть