Хлебніцы з “інфармацыяй”
Культура

Хлебніцы з “інфармацыяй”

корзиныУ паштовых скрынях частымі гасцямі сталі бясплатныя газеты, рэкламныя каталогі з прывабнымі прапановамі. Большасць людзей, прагледзеўшы ўсе гэтыя папяровыя “скарбы”, адразу ж пазбаўляюцца ад іх. Але ёсць і тыя, хто толькі рады такому матэрыялу для арыгінальных вырабаў.

Са сцвярджэннем, што газета жыве адзін дзень, можа паспрачацца Алена Фаменка з Лунінца, выстава якой праходзіць у раённым музеі. У вольны час яна вырабляе са старых газет вазачкі, кошыкі для садавіны, ёмістасці для алоўкаў і многае іншае.
– Захапляюся не так даўно, – расказвае жанчына. – Пачула аб гэтым выглядзе рукадзелля выпадкова. Паспрабавала – атрымалася. Звычайная газетная папера накручваецца на пруток. Атрыманыя трубачкі акунаюцца ў марылку і сушацца.
Пры жаданні іх размалёўваюць у розныя колеры. Тэхніка пляцення нескладаная, яе асвоіць нават школьнік. Можна, вядома, купіць вазачку, напоўніць прысмакамі і паставіць на стол. Для мяне цікавей з нікому непатрэбнага матэрыялу зрабіць лёгкія, практычныя сувеніры. Прынесла папяровы посуд на работу – калегам вельмі спадабалася. Прагаворваюцца, што будуць рады такому падарунку. За штодзённай мітуснёй мы часта не заўважаем прыгажосці звычных рэчаў, стамляемся ад руціны і абыдзенасці, скардзімся на стомленасць і недахоп часу. А на самай-та справе, згадзіцеся, цудоўнае бліжэй, чым мы думаем.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть