Культура

Хлопчык і чыгунка

Photo_0476На X сустрэчы аматараў краязнаўства памяці пісьменніка-земляка Мікалая Калінковіча (1950-1990), што адбылася ў Доме культуры чыгуначнікаў, галоўнымі героямі праграмы былі дзеці.

5-класнікі Лунінецкай гімназіі Віталь КАЦУБА і Лаліта Хоміч жар­там і ўсур’ёз, на канкрэтных прыкладах даказалі, што “чыгунка — гэта наша ўсё”: з яе пачаліся сярэдняя адукацыя, стварэнне парку і аркестра, узвядзенне клуба і цаглянай царквы. Дзеці грунтаваліся на кнігах “Лунінец”, дзе Мікалай Мікалаевіч занатаваў этапы пракладкі сталёвых магістраляў і ператварэнне палескага сяла ў горад.

Аб такіх юных чытачах — ра­зумных, цікаўных, захопленых, — якія будуць імкнуцца падзяліцца атрыманымі ведамі, марыць кожны твор­ца. I дарослыя выступаючыя таксама падкрэслівалі сваё дачыненне да самага трывалага віду транспарту. Супрацоўнік раённага аддзела КДБ Сяргей Хамук адзначыў, што ў Лунінец “прыехаў па чыгунцы”. Ад калег з органаў дзяржаўнай бяспекі даведаўся пра загінуўшага чэкіста. Сяргей Віктаравіч уручыў памятны дыплом настаўніцы Лунінецкай гімназіі Н.В. Бойка за спрыянне ў працы многіх вучняў, якія даследуюць мінулае Лунінеччыны. Пра ўраджэнца Цны, выпускніка СШ №2 райцэнтра даведваюцца ўсё больш людзей у Мікашэвічах. Памятны дыплом і падарунак ад станцыі Лунінец атрымалі 3-класніца СШ №2 маладога горада Насця ЧАРНАВОКАЯ і яе настаўніца А.У. БАГАН.

Таксама, як юная чытальніца вершаў, уразіла 9-класніца Багданаў- скай СШ, выхаванка дзіцячай шко­лы мастацтваў Яна Антановіч. Захапіла і творчасць дзяўчынкі, і яе выключная сціпласць — на вачах узнікалі слёзы пасля кожнага сло­ва пахвалы. Дыплом памяці мастакоў — братоў Георгія і Міхаіла Ішчанкаў — і падарунак ад ды станцыі пуці ўручыла стар шыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Наталля Казанкова. Прысутныя пажадалі здароўя выкладчыку юнай мастачкі — Валянціна Трухановіч знаходзіцца на лячэнні ў Пінску. Дырэктар краязнаўчага музея Наталля Благадзёрава ў школы Мікашэвіч і Багданаўкі перадала кнігі Мікалая Калінковіча. Яшчэ адна стваральніца прыгажосці — дызайнер па кветках Таццяна Грыгор’ева ўзнагароджана дыпломам памяці Ксеніі Бесан, якая ў памяці гараджан засталася ўвасабленнем таленту спявачкі і арганізатара.

Дыплом памяці паэткі Вольгі Аляшкевіч прыняла дачка Пятра Богдана (1945-2014) — аматар літаратурнай творчасці, былы выкладчык фізікі політэхнічнага каледжа, завяршыў зямны шлях у чэрвені… Яшчэ адзін дыплом і падарунак ад лакаматыўнага дэпо ўручаны ан­самблю “Арт-Нуэво” ДІІІМ — пераможцу сёлетняга абласнога кон­курсу.

— Цяпер будзем ведаць, што пра- фесійныя заняткі музыкай у Лунінцы пачыналіся з Аляксея і Аляксандра Матэусаў, — здзівілася незвычайнаму прозвішчу мастацкі кіраўнік новага калектыву Алена Коўшык.

У шэрагу лунінчан, якія пакінулі жыватворны след у гісторыі горада, нагадалі яшчэ адно імя. Мікалай Адамчык (1909-1989) у 1930-ыя гг. быў славутым стаерам, чле­нам спартыўнага клуба “Варшавян­ка” сталіцы Польшчы. У Лунінцы ствараў стадыён “Лакаматыў” і загадваў ім, узначальваў ДСТ “Ураджай” і нават у сталым узросце працягваў пераадольваць марафонскія дыстанцыі. Дырэктар РФСК “Здароўе” Ігар Гапон уручыў дыплом памяці “хлопца з Палесся”, як называлі нашага зем­ляка польскія СМІ, чэмпіёнцы Беларусі ў сямібор’і Ірыне Ванюк — выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву.

— Дызель-цягнік — самае лепшае месца для чытання, — з гэтым выказваннем усмешку гледачам падарыў настаяцель храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших”. Іерэй Сергій Крышталь нагадаў пра Іаана Златаўстага — нябеснага ахоўніка творчых людзей.

У многіх краінах велікоднаму посту папярэднічае карнавал (што ў перакладзе з іспанскага значыць “адмова ад мяса”). Напярэдадні каляднага посту спякотнымі рытмамі “запаліў” канцэрт “Вечар у стылі танга”. Праграму правялі пе­дагог СШ №4 С.Ф. КАРПІНСКАЯ, прадстаўнікі гімназіі — бібліятэкар Ірына РАМАНЧУК і 9-класнік Аляксандр ВЕРАС. Ансамбль “Арт-Нуэво” і саліст Віктар Круглік — выкладчыкі Лунінецкай ДШМ — падарылі гледачам папулярныя мелодыі, аб’яднаўшы памяццю і захапленнямі прадстаўнікоў розных пакаленняў жыхароў раёна…

І зноў вернемся да дзяцей. Лаліта яшчэ разважае, а Віталь актыўна збірае матэрыялы па гісторыі чыгуначнага вузла Лунінец, што сёлета адзначыць 130-годдзе. Ці ведае ён, што самая значная кніга пісьменніка-земляка пачыналася з дыпломнага праекта?

Таццяна КАНАПАЦКАЯ

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть