Культура

“Храм Мадоны”

Персанальная мастацкая галерэя вядомага беларускага мастака Аляксея Кузьміча адкрые свае дзверы 1 чэрвеня на радзіме творцы – у вёсцы Мохра Іванаўскага раёна. Новы культурны аб’ект увойдзе ў афіцыйныя турыстычныя маршруты краю.
Аляксей Кузьміч вядомы сваімі Мадонамі, слава пра якія распаўсюдзілася далёка за межамі Беларусі. Большай калекцыі карцін з адлюстраваннем жанчыны-маці няма ні ў аднаго мастака ў свеце. Каля 1000 халстоў – лепшая ода цудоўнай палове чалавецтва. На жаль, з-пад пэндзля Аляксея Кузьміча больш не паявіцца ніводная – ён памёр 31 кастрычніка 2013 года. Цяпер жа застаецца захапляцца той спадчынай, якая засталася нашчадкам і будзе даступна ў сценах новай галерэі.

УДЗЯЧНАСЦЬ продкам-пераможцам
выказвалі ўдзельнікі рэспубліканскага конкурсу творчых работ вучняў, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ліку прызёраў – і наш юны зямляк!
10-класнік ліцэя Артур Антановіч даказаў, што яго родная Багданаўка можа называцца не толькі вёскай паэтаў, але і паселішчам удзячнай памяці. Юнак напісаў работу “Па старонках кнігі жыцця майго прадзеда Аляксандра Іванавіча Савіча”. Яна адзначана Дыпломам ІІ ступені Саюза пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэатаў конкурсу павіншавалі першы сакратар СПБ Генадзь Пашкоў, прафесар Іван Саверчанка, кіраўнік студыі ваенных пісьменнікаў Яўген Каршукоў і адзін з яе актывістаў генерал-маёр авіяцыі Анатоль Сульянаў. Радасць ад поспеху юнака па праву падзяляюць настаўніца беларускай мовы і літаратуры Валянціна Казун з ліцэя і мама аўтара – Галіна Антановіч, выкладчык політэхнічнага каледжа.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть