Хвала вам, нястомныя людзі!
Культура

Хвала вам, нястомныя людзі!

Адказна і старанна робяць вялікую і карысную справу працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Ад іх вопыту, добрасумленнасці залежыць рост эканамічнага патэнцыялу краіны. Менавіта яны — камбайнеры, вадзіцелі, жывёлаводы, лабаранты і іншыя работнікі аграпрамысловага комплексу раёна — сталі героямі ўрачыстасці з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, якая адбылася ў пятніцу ў гарадскім Доме культуры.

Вітаў удзельнікаў свята старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Агіевіч: «Арганізаванасць, прафесіяналізм і дысцыплінаванасць праявілі сёлета працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Дзякуючы гэтаму, вы заслужылі слоў удзячнасці за адданасць зямлі, мудрасць і працавітасць. Зроблены добры падмурак для будучага ўраджаю. Прадукцыя перапрацоўчых прадпрыемстваў Лунінеччыны вядома далёка за межамі Беларусі. Новыя задачы ў развіцці аграпрамысловага комплексу стаяць перад намі. Упэўнены, што вы з імі справіцеся. Дзякуй вам за нялёгкую працу. Няхай на сталах землякоў заўсёды будзе духмяны каравай як сімвал багацця, міру і дабрыні ў нашай квітнеючай Беларусі».

015Ацэнка працы хлебаробаў і іх партнёраў па аграпрамысловаму комплексу, якую даў В.М. Агіевіч, атрымала годны працяг у цырымоніі ўзнагароджання перадавікоў вытворчасці. Узнёслы настрой урачыстасці падтрымалі сваімі віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Рафаловіч, старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтву Брэсцкага аблвыканкама Уладзімір Парашка, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргей Бойка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Дубініч, в.а. першага сакратара райкама БРСМ Юрый Паўловіч і дырэктар Лунінецкага завода па нарыхтоўцы і перапрацоўцы маслічных культур Віталь Карчэўскі.

017018

На працягу святочнага мерапрыемства Ганаровымі граматамі, Падзякамі і Падзячнымі пісьмамі, грашовымі прэміямі ўзнагароджаны сельгасарганізацыі — пераможцы раённага спаборніцтва па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, па выкананню асобных відаў работ, а таксама вялікая група перадавікоў, некаторыя маладыя спецыялісты. Што і казаць, і ўзнагароды, і віншаванні працаўнікі АПК раёна заслужылі, сумленна выканаўшы свой прафесійны абавязак.

Цікавую канцэртную праграму для ўдзельнікаў урачыстасці падрыхтавалі самадзейныя артысты Лунінеччыны. Народныя ансамблі, іншыя мастацкія калектывы і выканаўцы стварылі феерверк творчага натхнення, святочна-ўзнёслую атмасферу ў зале. А хто паспрачаецца з тым, што калі ёсць настрой, то і справы будуць ладзіцца?

016



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть