Культура

І зноў кірмаш…

Хлебная і мядовая, агароднінная і кветкавая, песенная і гасцінная, шчодрая і таленавітая — усё гэта пра нашу Лунінеччыну. У мінулую суботу на традыцыйным восеньскім кірмашы кожны мог пераканацца ў гэтым і, прайшоўшы па гандлёвых радах, якія разгарнуліся на вуліцы Савецкая і плошчы Леніна, зрабіць неабходныя пакупкі.

014Здавалася б, на працягу зімовых месяцаў у прадпрыемствах гандлю будзе дастаткова і бульбы, і капусты, і морквы, і іншай сельгаспрадукцыі, але дбайныя гаспадары па даўняй традыцыі аддаюць перавагу набыццю агародніны на кірмашах — вельмі ўжо прывабныя тут цэны! А яшчэ — гэта сапраўднае свята, на якім заўсёды ёсць месца шчырай песні і добраму адпачынку, аб чым паклапаціліся самадзейныя артысты раёна.

012011

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть