Культура

Якасці патрэбны інвестыцыі

лес1Кожную сцежачку, ямінку, мурашнік… ды што там казаць, кожнае дрэўца ведае на замацаванай тэрыторыі майстар лесу Лунінецкага лясніцтва Станіслаў БУШЫЛА (справа). Сёлета ён упершыню быў заняты на распрацоўцы разліковай лесасекі. На яе асваенні заняты машыніст харвэстэра “Амкадор-2541” Аляксандр ЖУК. Упраўляючы шматаперацыйнай тэхнікай, ён “расчышчае” лес, даючы магчымасць дрэвам развівацца і мацнець.

Ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі прапанаваць запатрабаваны экспартны тавар няпроста. Невыпадкова, што вельмі шмат і на розных узроўнях гаворыцца пра якасць прадукцыі. На думку дырэктара ДЛГУ “Лунінецкі лясгас” Вячаслава ТОРЧЫКА, найбольш эфектыўны шлях да гэтага – актыўная мадэрнізацыя вытворчасці, пераабсталяванне і асваенне новых тэхналогій.

– За 8 месяцаў гэтага года аб’ём інвестыцый склаў 5,8 мільярда рублёў асноўных сродкаў. Сярод найбольш значных праектаў – увод італьянскага сушыльнага абсталявання ў дрэваапрацоўчым цэху ў Дзятлавічах, набыццё фарвардэраў, трактароў, трэлёвачнай тэхнікі і іншага неабходнага абсталявання.

Асноўныя напрамкі дзейнасці – вырошчванне лесу для забеспячэння народнай гаспадаркі і насельніцтва драўнінай для будаўніцтва і ацяплення, ахова лясоў ад пажараў, захворванняў, несанкцыянаваных высечак, стварэнне зон адпачынку. Сёлета  лесааднаўленне выканана на плошчы 308 гектараў. Нарыхтавана 115,5 тысячы кубаметраў драўніны, з іх 32 – з выкарыстаннем шматфункцыянальнай тэх-нікі.

За 8 месяцаў аб’ём экспарту склаў 1 мільён 553 тысячы долараў ЗША, выручка ад рэалізацыі тавараў і паслуг перавысіла суму ў 28 мільярдаў рублёў. Дзякуючы інвестыцыям, пераўзбраенню, адказнай рабоце спецыялістаў лясгаса, павялічыўся чысты прыбытак – да 3,6 мільярда рублёў, вырасла вытворчасць працы да 114,6 працэнта.

Добры даход у агульную казну прадпрыемства прыносіць лясны гадавальнік і пабочная дзейнасць – збор бярозавіка, нарыхтоўка ягад і мёда, выраб гаспадарчых мётлаў. Для работнікаў створаны добрыя ўмовы: камфортныя раздзявалкі, душавыя, пакоі прыёму ежы. Да прафесійнага свята фотаздымкі лепшых працаўнікоў будуць размешчаны на Дошцы гонару, многія атрымаюць граматы і падзячныя пісьмы рознага ўзроўню.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть