«Язвінская фабрыка талентаў»
Культура

«Язвінская фабрыка талентаў»

язвинкипакарыла землякоў на ўрачыстасці, якая ў мінулую нядзелю собрала жыхароў Язвінак, Яжавок, Сасноўкі і Ракітна на традыцыйнае свята вёскі.

Як расказала дырэктар Язвінскага СДК Жанна Лапаціна, асноўныя мерапрыемствы ладзіліся на тэрыторыі Дома культуры. Многа гледачоў сабралі выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і вышыўкі. Цікавыя работы прадставілі не толькі мясцовыя майстры, але і таленавітыя аўтары з Сінкевіч і Мікашэвіч. Пажаданні здароўя і радасці прымалі бацькі самай маленькай дзяўчынкі Маргарыты Каховіч з Сасноўкі. Цёплыя і шчырыя словы гучалі ў адрас мнагадзетных матуль і багатых на ўнукаў бабуль — Евы Абрамчук з Яжавок, Раісы Туркевіч з Ракітна, Веры Калюціч, Любові Кляўцэвіч і Марыі Петрушэвіч (усе — з Язвінак). Перадавікі вытворчасці адзначаны каштоўнымі падарункамі, якія ўручылі аграном СВК “Дварэцкі” Ніна Грабовіч і дэпутат па Язвінскай выбарчай акрузе №8, дырэктар ПМС Віктар Клімовіч. Старшыня Дварэцкага сельсавета Аляксандр Віднікевіч заклікаў землякоў пераймаць вопыт гаспадароў дамоў узорнага парадку. Імі прызнаны жыхары: Язвінак — Віктар і Таццяна Мірановічы, Уладзімір і Надзея Марза, Яжавок — Дзмітрый і Валянціна Шэйна, Ракітна — Віктар і Людміла Мамантавы. Для самых маленькіх удзельнікаў свята вёскі арганізатары падрыхтавалі гульнявую праграму “У гасцях у Бабы Ягі”. Прыгожыя нумары мастацкай самадзейнасці дарылі мясцовыя артысты, а таксама госці з Лунінца, Любачына і Азярніцы. Нікога не пакінуў абыякавым дзіцячы канцэрт “Язвінская фабрыка талентаў”. Яго ўдзельнікамі сталі хлопчыкі і дзяўчынкі ад 6 да 14 год. Кожны з іх упершыню выступаў на вялікай сцэне. Спадзяемся, што ўдалы дэбют прывядзе юных спевакоў, танцораў і чытальнікаў вершаў да новых творчых вяршынь!



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть