Культура

Ёлка

ельСкончыліся цудоўныя святы, пакінуўшы лёгкія ўспаміны з адценнем казачнасці. Канікулы і доўгія выхадныя дапамаглі захаваць у сэрцы самыя прыгожыя імгненні. Настае сумны момант – знімаць навагоднія ўпрыгожванні. Іх лёс яшчэ не вельмі трагічны – беражліва загорнутыя, яны на цэлы год паселяцца высока на антрэсолі, чакаючы наступнага свята. А вось ёлка…
Лясная прыгажуня прыйшла ў нашы кватэры ў самы хвалюючы час, стаўшы галоўнай гераіняй перадсвяточных клопатаў, сваім ап’яняючым пахам запаланіўшы ўсё наваколле. Ёй аддалі лепшае месца ў пакоі, павесіўшы на галінкі прысмакі – цукеркі, арэшкі, пернікі – аздобілі рознакаляровай мішурой. Менавіта пад яе хаваў Дзед Мароз самыя розныя падарункі, ажыццяўляючы патаемныя дзіцячыя мары.
Як радавалася ёлка, калі з халоднага змрочнага лесу апынулася ў светлым пакоі. Вакол яе вадзілі карагоды, адорвалі любоўю і ўвагай. Як ёй зайздросцілі лясныя сястрычкі, што засталіся сумна стаяць у бары, замеценыя пушыстым снегам. Яны там не ведаюць, які горкі лёс чакае іх сяброўку.
Патушылі гірлянды, знялі цацкі, галінкі сіратліва апусцелі. І дзеці ўжо страцілі ўсю цікавасць да дрэўца, занятыя звычнымі клопатамі.
Адабраўшы ўсе ўпрыгожванні, бедную каралеву бязлітасна выносяць на вуліцу, аддаючы ва ўладу ветру, які здзекуецца над пустымі галінкамі, нібыта помсцячы ёй за былую славу.
Отжила красавица лесная
В нашем доме свой короткий век.
Год ушедший с нами провожая,
Время не умерило свой бег.
Отсверкали яркие игрушки
На ее изогнутых ветвях,
Отгремели звонкие хлопушки,
Промелькнули числа января…
Украшенья прятали куда-то,
Елку выносили за порог…
В чем она осталась виновата?
Четко объяснить никто не мог.
Ей вначале были очень рады,
Украшали, весело смеясь,
А теперь она уже не надо,
Горькой правды елке не понять…
Незаметно падают иголки,
Ветер теребит ее порой…
На морозе одиноко елке
От неблагодарности людской.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть