Культура

Ёсць пра што сказаць жанчынам

женсоветВыязное пасяджэнне прэзідыума раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” сабрала актывістаў жаночага руху з Лунінца і Мікашэвіч. Перш-наперш, яго ўдзельніцы абмеркавалі план работы на 2014 год. Як і летась, яго аснову склалі мерапрыемствы, якія грунтуюцца на чуласці і міласэрнасці жаночых сэрцаў. У мінулым годзе па ініцыятыве “жансавета”, як дагэтуль нярэдка называюць арганізацыю, зроблена нямала спраў, заслугоўваючых увагі. Гэта збор сродкаў для цяжка хворых дзяцей; падтрымка маламаёмных грамадзян; наведванне на даму ветэранаў вайны, маці загінуўшых воінаў-“афганцаў”, а таксама сем’яў, дзе гадуюцца дзеткі-інваліды; правядзенне абследавання жанчын з мэтай ранняй дыягностыкі паталогіі малочных залоз “Выратуем жанчыну – выратуем свет”; удзел у навагодняй акцыі “Нашы дзеці” і іншыя. Гэтую работу мяркуецца працягваць сёлета. Статус “выязнога” меў на ўвазе наведванне членамі прэзідыума некаторых прадпрыемстваў і арганізацый. На гэты раз жанчынам прапанавалі пабываць у дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах: па плаванню – “Дэльфін” і па зімовых відах спорту – “Алімп”. Дырэктары ўстаноў Аляксандр Благадзёраў і Яўген Марозаў правялі экскурсіі, у ходзе якіх расказалі аб праблемах і набытках. Падчас дыялогу прадстаўніц цудоўнай палавіны насельніцтва Лунінеччыны цікавіла ўсё: ад наведваемасці спартыўных аб’ектаў дзетварой і дарослымі да ўдзелу трэнераў у арганізацыі магчымых спаборніцтваў паміж асобнымі працоўнымі калектывамі. На шчасце, умоўная жартоўная назва экскурсій “Куды не ходзяць нашы дзеці” апраўдалася толькі часткова. Падчас наведвання ўбачылі нямала юных прыхільнікаў здаровага ладу жыцця ў басейне і крыху менш – у Лядовай арэне. Разам з кіраўнікамі ўстаноў абмеркавалі шляхі папулярызацыі гэтых без перабольшання важных і патрэбных аб’ектаў. Наталля Рагажынская, урач ультрагукавой дыягностыкі, кіраўнік пярвічнай жаночай арганізацыі ўстановы аховы здароўя “Лунінецкая цэнтральная раённая бальніца”: – Люблю бываць у басейне і сама, і разам з дзецьмі. Удзячна лунінецкім трэнерам за іх работу. Маёй шасцігадовай дачушцы летась у Туапсэ давялося дэманстраваць усё, чаму яны яе навучылі. Дзяўчынка была на вышыні. Удзячна за экскурсію ў Лядовую арэну. На жаль, на канькі пакуль стаць не рызыкуем. Але сёння ўпэўнілася, што дарэмна. Тут таксама працуюць энтузіясты сваёй справы, якія здольны перадаць любоў да зімовых відаў спорту. Вельмі спадзяюся, што наступныя выязныя пасяджэнні прэзідыума не абмінуць і нашу арганізацыю, дзе шмат ёсць для таго, каб зрабіць жанчын абаяльнымі і прыгожымі. Працуе касметычны кабінет. Больш таго, сёння мы можам прапанаваць самы запатрабаваны набор санаторных працэдур. Гэта і водалячэбніца з гаючымі ваннамі, падводны душ-масаж, натуральны масаж. У хуткім часе паявяцца “кедровая бочка” і “тэрмакоўдра”. Спадзяемся, яны зацікавяць прадстаўніц прыгожай паловы Лунінеччыны і не толькі. Вера Шаравар, дырэктар РУП “Уніформ”: – У Мікашэвічах таксама ёсць фізкультурна-аздараўленчы комплекс з плавальным басейнам, але найноўшым трэнажорным залам, абсталяваным у лунінецкіх басейне і Лядовай арэне, па-добраму пазайздросціла. У нас пераважаюць сілавыя трэнажоры, больш арыентаваныя на мужчын, а тут устаноўлены прыстасаванні, якія дапамогуць жанчынам скарэкціраваць фігуру, атрымаўшы адначасова зарад бадзёрасці і добрага настрою. Трэба сказаць, што Лядовую арэну наведала ўпершыню. У захапленні ад аб’екта, які дазваляе жыхарам глыбінкі адчуваць сябе не горш, чым тыя, хто жыве ў вялікіх гарадах. Дарэчы, прадстаўніцы маладога горада прапанавалі абмеркаванне праблемы сацыяльнай абароненасці жанчын правесці на базе мікашэвіцкіх прадпрыемстваў. Ідэя знайшла падтрымку сярод актывістак жаночага руху раёна.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть