Культура

Юбілею Брэста – падарунак земляка

Маючаму адбыцца 995-годдзю абласнога цэнтра прысвячаюцца шматлікія разнастайныя мерапрыемствы.
На адно з іх, што праводзіла РУП “Белпошта”, у Брэст быў запрошаны Леў Коласаў з Мінска. Аматары філатэліі з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Германіі прадставілі свае калекцыі. Леў Леанідавіч узначаліў журы, таму ўдзельнічаў у выставе па-за конкурсам. Сапраўдным сюрпрызам стала ўзнагароджанне яго залатым памятным медалём за збор “Старыя пісьмы Беларусі”, Дыпломам за серыю артыкулаў па гісторыі пошты, Падзячным лістом Міністэрства сувязі і інфарматызацыі “за вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай філатэліі і неацэнную дапамогу ў стварэнні выстаў”. Наш зямляк адзначаны і Гран-пры – ім стаў герб Брэста ў крышталёва-шкляным аздабленні. У прыгожа аформленым каталогу выставы змешчана паведамленне аб чарговай калекцыі Льва Коласава – “Пошта ў Брэсцкай крэпасці ў ХІХ-ХХ стагоддзях”.
Таццяна ВАСІЛЬЕВА.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть