Культура

З днём нараджэння, родная вёсачка!

Нагодай добрага настрою ў жыхароў Вялікіх Чучавіч стала свята вёскі.

З самага ранку лёгкая музыка з дынаміка, батуты, папкорн і салодкая вата прыцягвалі да сябе і дзяцей, і дарослых. Пляцоўка каля мясцовага клуба хутка напоўнілася людзьмі і да пачатку мерапрыемства, здавалася, сабрала ўсіх насельнікаў аграгарадка. Было прыемна бачыць прыгожа апранутых, вясёлых землякоў, якія ў звычайныя дні з ранку і да вечара аддана шчыравалі ў полі ці на ферме, а цяпер гэтак жа ад душы гуляюць. А якая цудоўная наша моладзь! Сабраўшыся групкамі, хлопцы і дзяўчаты размаўляюць пра нешта сваё і залівіста смяюцца… То тут, то там чародкамі носяцца дзе- ці. Іх многа. Значыць вёска жыве, і ёсць у яе будучыня…
Мерапрыемства ішло па сцэнарыі, адшліфаваным гадамі. Аднак не стала падобным на мінулыя, бо “героямі” свята былі зусім іншыя людзі – са сваімі, толькі ім уласцівымі поглядамі, родамі заняткаў і цікавымі лёсамі… 50 год у ладзе і любові поруч пражылі Ганна і Аляксей Каховічы, 25 год – Наталля і Леанід Гаргуны. Пары – сапраўды годныя павагі і прызнання, яны з гонарам прымалі падарункі з рук старшыні сельвыканкама Аляксандра Соца. А вось на сцэну таксама за падарункам падняліся бацькі самай маленькай жыхаркі Чучавіч – Ульяны Муравейка.
Настала чарга аграрнікаў. Сёлетні намалот у СВК “Чучавічы” склаў 4845 тон зерня! Такога даўно не было! Хлебаробаў шчыра віншавалі з заканчэннем жніва, а самых старанных запрасілі на сцэну. Экіпаж камбайна ў скла-дзе Івана Ляскоўскага і Валерыя Арашкевіча атрымаў заслужаныя насценныя гадзін-нікі з выявай сімволікі ГА “Белая Русь”. Сувенір прымаў таксама актывіст БРСМ Дзмітрый Грыцкевіч. Цікавай і разнастайнай была канцэрт-ная праграма. Артысты аўтаклуба ГДК і народны ансамбль “Сустрэча” дарылі людзям захапляльныя музычныя нумары. Атрыманага запалу ад якіх сабраўшымся хапіла да позняй ночы. А колькі радасці прынесла латарэя, фундатарам якой стаў СВК “Чучавічы”. Вёска весялілася ад душы!
Алена МУРАВЕЙКА, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце СВК “Чучавічы”.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть