З кнігай – у новы свет
Культура

З кнігай – у новы свет

зкнигайМалодшакласнікаў з сярэдняй школы №1 г. Лунінца сабрала чарговае пасяджэнне клуба «Светлячок», які дзейнічае пры дзіцячай бібліятэцы.
– За паўтара дзесяцігоддзя існавання праз наша аб’яднанне прайшло некалькі пакаленняў лунінчан, – распавядае яго нязменны кіраўнік Ала РА-ДЗЮК. – У яго склад уваходзяць дзеці малодшага школьнага ўзросту, якія з дапамогай літаратуры, невялікіх экскурсій і экалагічных сцежак знаёмяцца з навакольным асяроддзем, прадстаўнікамі флоры і фаўны, як рэгіёна, так і свету. А яшчэ яго ўдзельнікаў чакаюць разнастайныя развіваючыя і пазнавальныя мерапрыемствы.
Дзеці з увагай выслухалі выступленне бібліятэкара пра работу «Святлячка». Аднак больш за ўсё зацікаўленасці ў іх выклікала знаёмства з творчасцю гуртка па лепцы з салёнага цеста. Дэкаратыўна-прыкладныя работы, выкананыя з гэтага матэрыялу, з першых хвілін сустрэчы прыцягнулі да сябя позірк хлапчукоў і дзяўчынак. Яркія і каларытныя героі быццам толькі сышлі са старонак вядомых твораў ці тэлеэкрана.
З запалам успрынялі малодша-класнікі і прапанову паўдзельнічаць у гульні «Поле цудаў». Адборачныя туры, у аснове якіх ляглі пытанні паводле дзіцячых кніг, паказалі, што юныя лу-нінчане сябруюць з літаратурай і шмат чытаюць. Фіналістамі сталі адразу трое школьнікаў – Даша Раковіч, Жэня Дуньчык і Каця Зелянко, якім супрацоўнікі бібліятэкі ўручылі памятныя падарункі за эрудыцыю і актыўны ўдзел у мерапрыемстве.
… Развітваючыся з гасціннымі гаспадарамі дзіцячай бібліятэкі, звярнула ўвагу, што вучні СШ №1 абступілі кіраўніка клуба «Светлячок» Алу Радзюк. Яны з натхненнем засыпалі яе самымі разнастайнымі пытаннямі. Думаецца, гэта пасяджэнне таксама прынесла свае плады, а аб’яднанне папоўніцца пачаткоўцамі, якія з дапамогай кніг зірнуць на навакольны свет па-новаму.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть