Заўсёды паказваюць клас
Культура

Заўсёды паказваюць клас

миридэнсТанцавальны калектыў «Мірыданс» ЦДТ вядомы не толькі ў краіне, вобласці, але і за іх межамі. Творчы шлях пачаўся ў 2012-ым. За гэты непрацяглы час ён паспеў прыняць удзел у многіх конкурсах, заваяваў сімпатыі гледачоў і атрымаў званне ўзорнага ансамбля бальнага танца.

— Мінулы год быў насычаным на падзеі, — расказала кіраўнік Святлана Галка. — Выступілі на абласных «Дажынках» у Пінску, а таксама ўдзельнічалі ў святкаванні 75-гадовага юбілею Брэсцкай вобласці. У скарбонцы дасягненняў — галоўны прыз “Крыштальны зубр” на рэспубліканскім конкурсе харэаграфічнага мастацтва “Юныя таленты Беларусі”, гранпры ў “Майскім балі ў Віцебску”. На адкрытым Чэмпіянаце свету па спартыўных бальных танцах у Мінску не было роўных нашым парам. Святаслаў Чыжык і Вераніка Ляпко сталі чэмпіёнамі рэспублікі. Фіналістамі выніковага Чэмпіянату рэспублікі прызнаны Дзмітрый Рудовіч і Ганна Дырда, Мікіта Раковіч і Насця Трохіна. Вячаслаў Капуза і Вікторыя Чарнавокая занялі першае месца на міжнародным фестывалі ў Балгарыі, Даніла Канапацкі і Кацярына Давыдоўская — лаўрэаты II ступені. Аддавацца творчасці трэба па поўнай! Але калі б не падтрымка, клопат і ўвага з боку бацькоў, добрых вынікаў не было б.

Сярод малышоў таксама ёсць ужо свае зорачкі — гэта калектыў “Божая кароўка”. Хлопчыкі і дзяўчынкі занялі 1-ае месца ў «Майскім балі ў Віцебску” і на раённым аглядзе-конкурсе “Зорная карусель”. Дзеткам у гэтай групе — ад 6 да 8 год, для іх гэта — не першыя выпрабаванні падобнага роду. Каб дасягнуць добрых вынікаў, юныя чэмпіёны трэніруюцца па некалькі гадзін у дзень.

Зусім нядаўна ў прэстыжных спаборніцтвах, якія праходзілі на самай вялікай пляцоўцы рэспублікі “Мінск-арэна”, прынялі ўдзел больш як 1600 пар з больш чым 20 краін. Паспрабавалі свае сілы і танцоры з Лунінца. Яшчэ зусім юныя (ім толькі па 5 гадоў) Іван Рафаловіч і Сафія Шалыгіна перамаглі ў намінацыі “Прыз глядацкіх сімпатый”. У іх катэгорыі спаборнічалі 55 пар.

Пасля вышэйшай прыступкі п’едэстала на “Юных талентах Беларусі” калектыў “Мірыданс” заахвоцілі летнім адпачынкам у аздараўленчым цэнтры “Зубраня”.

Сёння амаль на кожным рэспубліканскім турніры гучаць імёны дзетак, якія славяць наш родны горад. Хочацца пажадаць, каб яны ідалей здзіўлялі нас незабыўнымі выступленнямі. Поспехаў, цярпення і, вядома ж, новых дасягненняў і перамог!



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть