Культура

ЗА ЗДАРОЎЕМ – У ПАЛОНКУ

Хтосьці разлічвае паправіць здароўе, заняўшыся плаваннем. Аднак басейн у Лунінцы пакуль не пабудавалі. Некаторыя лічаць, што для загартоўкі арганізму можна абысціся і палонкай…

У праваслаўнае свята Вадохрышча многія гараджане сабраліся на вадаёме, які вядомы пад назвай “Пуркалка”. Пасля таго, як айцец Георгій асвяціў ваду, самыя смелыя акунуліся ў палонку.

– Гэты дзень дамог аб’яднацца тым, хто займаецца загартоўкай, – расказвае намеснік начальніка РАНС Віктар Гецман. – Цяпер штодня пасля работы разам з супрацоўнікамі нашага аддзела накіроўваемся на вадаём для “водных працэдур”. Там да нас далучаюцца яшчэ некалькі чалавек, у асноўным жыхары вуліцы Кобрынская.

– Дык, значыць, вы – маржы, раз купаецеся ў ледзяной вадзе?

– Не. Я б так не сказал. Гэта не проста спантаннае купанне, а жыццёвы стымул. Загартоўвацца пачаў яшчэ ў пажарным вучылішчы: бегаў па снезе басанож і абліваўся халоднай вадой.

– Няўжо халодная вада настолькі гаючая?

– Можа нехта ў гэта і не верыць, але так. У гэтым упэўніўся на ўласным прыкладзе. Некаторы час перастаў загартоўваць арганізм, і хваробы літаральна пасыпаліся: запаленне лёгкіх, хранічная ангіна, гаймарыт, гепертанія… Тады задумаўся, каму я такі патрэбны: у мяне ж маладая жонка, двое маленькіх сыноў! Два гады таму вырашыў заняцца сабой. Пачаў з аблівання халоднай вадой раніцай і вечарам. Цяпер вячэрнюю працэдуру замяніў на ныранне ў палонку. Вада тут – гаючая, бо халодная, і чалавек атрымлівае пры пагружэнні атрымлівае стрэс. Кроў пачынае цыркуліраваць па ўсім арганізме, пры гэтым пазбаўляешся шкодных рэчываў. Калі цела пагружаецца ў халодную ваду, яго тэмпература павышаецца да 40 градусаў, а ўсе мікробы і вірусы гінуць. Яшчэ атрымліваеш пачуццё эйфарыі. Верыце, аб хваробах забыў!

– У вашым асяроддзі больш супрацоўнікаў РАНС?

– Гэта цудоўна, і агульная справа дапамагае зладжанасці калектыву. У нас няма курыльшчыкаў і тых, хто злоўжывае спіртнымі напіткамі. Чалавек, які вырашыў загартоўвацца, ныраючы ў палонку з ледзяной вадой, адразу пачынае па-іншаму ўспрымаць наваколле, заўважаць прыгажосць прыроды, беражліва адносіцца да яе. Жадаю ўсім жыхарам раёна моцнага здароўя, забыць аб леках, а ў паліклініку хадзіць толькі на медагляды!

Алена ДАНІЛОВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть