Культура

Згуртаваныя памяццю

беларускі Лунінец і расійская Перм – і гэтаму ёсць новае пацвярджэнне.
Назва гэтага горада асацыіруецца з легендарным імем камандзіра партызанскага атрада “За Радзіму”, які ў вайну дзейнічаў у нашым раёне. Пасля вызвалення Міхаіл Каштанаў яшчэ год узначальваў лунінецкіх “ястрабкоў” і восенню 1944-га пад яго камандаваннем была разгромлена банда “бандэраўцаў”. Затым былы партызан вярнуўся на радзіму. Кіраваў геолагаразведачным трэстам, да трох баявых ордэнаў дабавіў “Знак Пашаны” і званне “Заслужаны будаўнік РСФСР”. Па ўспамінах Міхаіла Георгіевіча і яго жонкі Ніны Канстанцінаўны, начальніка санітарнай службы атрада (а з ліпеня 1944-га – загадчыка раённага аддзела аховы здароўя) у Пярмі ў 1991-ым выйшла кніга мясцовага журналіста Сяргея Балахонава “Тропы ведут к дороге” – адно з нямногіх выданняў, занатаваўшых змаганне партызан з фашыстамі на лунінецкай зямлі.
І менавіта ў Пярмі сёлета праводзілася Усерасійская выстава філатэлістычнай літаратуры, да ўдзелу ў якой запрасілі нашага земляка Льва Коласава. Вядомы калекцыянер падрыхтаваў матэрыялы выключна аб Лунінецкай пошце. У свой час усе яны былі апублікаваны ў “ЛН”. Сціплая падборка ксеракопій не згубілася сярод больш як 120-ці кніг, часопісаў, каталогаў з дзясяткаў краін Еўропы, а таксама ЗША і Аўстраліі. Леў Леанідавіч узнагароджаны бронзавым медалём выставы. Радасць філатэліста па праву падзяляе наша газета – гэта чарговы годны падарунак да сёлетняга юбілею “раёнкі”!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть