Культура

Злёт пенсіянераў

пенсионерыгарадскіх дашкольных устаноў правёў раённы савет ветэранаў адукацыі пры падтрымцы раа.
Наша арганізацыя аб’ядноўвае ў сваіх радах усіх работнікаў сферы, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту. Найбольшую актыўнасць праяўляюць ветэраны гарадскіх школ. Таму адна з галоўных задач савета – актывізаваць грамадскую дзейнасць пенсіянераў усіх устаноў адукацыі, у тым ліку і дзіцячых садкоў Лунінеччыны. Кожны з іх – асаб-лівы яркі свет творчасці, фантазіі, парадку, утульнасці і таго, што ствараецца нялёгкай працай педагогаў, тэхработнікаў у цесным кантакце з бацькамі выхаванцаў.
Не стамляюся здзіўляцца гэтымі цудоўнымі месцамі знаходжання маленькага народу. У свой час давялося выхоўваць сорак (!) 3-гадовых малышоў у садку №3. Ды і пазней па службовым абавязку часта наведвала першакласнікаў СШ №№2 і 4, калі яны вучыліся ў садаўскіх групах. Цікаўлюся ў спецыяліста раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Л.М. Лявер: «У Беларусі ўсе дашкольныя ўстановы цудоўныя ці ў Лунінцы самыя адметныя?».
З усмешкай на твары суразмоўца з гонарам заўважыла: «Ва ўсялякім выпадку, нашы садкі знаходзяцца на добрым рахунку ў Брэсцкай вобласці!».
З меркаваннем згодна, таму што іх узначальвалі (а некаторыя і зараз) легендарныя кіраўнікі, стварыўшыя выдатную школу выхавання і навучання малышоў: В.І. Пліс, Л.П. Шкабара, В.І. Лазіцкая, Г.П. Сыціна, І.Я. Харытановіч, В.К. Пазднікіна, Т.А. Шпак, С.А. Баярчук, Л.Е. Гутарава. І нельга змірыцца з тым, каб вопытныя педагогі, поўныя творчых сіл і ўжо незанятыя асноўнай працоўнай дзейнасцю, замкнуліся ў сценах свайго дома. Таму і нарадзілася ідэя правядзення вялікага “педсавета” дашкольных ветэранаў, за арганізацыю якога ўдзячны раённаму аддзелу адукацыі, спорту і турызму, адміністрацыям і прафсаюзным камітэтам усіх дзіцячых садкоў. Асаблівыя словы адрасую актыўнаму прадстаўніку нашага савета Г.П. Сыцінай, калектыву і кіраўніку д/с №8 В.К. Паздні-кікай за цёплы прыём удзельнікаў злёту.
Пасля цікавай экскурсіі па “Крынічцы”, канцэрта мастацкай самадзейнасці ўсіх чакалі “салодкі” стол, душэўная гутарка ў добразычлівай атмасферы. Ветэраны расказалі пра сябе, свае захапленні, падзяліліся думкамі і прапановамі па актывізацыі дзейнасці былых калег. У кожнай дашкольнай установе выбралі ветэранскі актыў. Завяршылася сустрэча падвядзеннем вынікаў: дамовіліся раз у два месяцы арганізоўваць падобнае мерапрыемства (у тым ліку, з прыцягненнем былых тэхработнікаў садкоў); удзельнічаць ва ўсіх акцыях нашага савета (“Клопат”, “Міласэрнасць”, “Духоўнасць”, “Адзінокая магіла”, “Свет захапленняў ветэрана”, “Здаровы дух – здаровае цела”); актыўна ўключыцца ў рэалізацыю абласнога валанцёрскага праекта Чырвонага Крыжа “Пашырэнне магчымасцей пажылых людзей у жыцці грамадства”, а таксама ў раённыя конкурсы “Ветэран года-2014” і “Савет ветэранаў установы адукацыі 2014”; стварыць групу здароўя (ужо дзейнічае, таму заклікаю жадаючых: “Далучайцеся! Чакаем вас кожны чацвер у 17.00 у спартыўнай зале дзіцячага садка №8”).



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть