Культура

ЗМАГАЕМСЯ З АБВАСТРЭННЯМІ

Звычайна вясной і восенню абвастраюцца захворванні страўніка. Якія травяныя зборы дапамагуць?

– Пры гастрыце з павышанай кіслотнасцю вазьміце адну сталовую лыжку лісту скрыпеню, крываўніку і насення трыпутніку, заварыце шклянкай кіпня. Настой лепш прыгатаваць на ноч. Прымаць да яды па 0,5 шклянкі.

Калі пакутуеце на паніжаную кіслотнасць, па той жа інструкцыі прыгатуйце збор з мацярдушкі (наземнай часткі), суквецця піжмы, лісточкаў трыпутніку вялікага, пладоў шыпшыны.

Справіцца з язвай дапаможа кара асіны. Трэба сабраць яе з маладых галінак (да 3 год). Тры тыдні настойваць на гарэлцы (0,5 літра – на 50 грамаў кары). Піць па чайнай лыжцы да яды тры разы ў дзень. У перыяд лячэння ўжыванне спіртных напіткаў строга выключыць.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть