«Звонка льецца песня пра Радзіму!»
Культура

«Звонка льецца песня пра Радзіму!»

Велута день деревни 2015Прыгожымі музычнымі падарункамі ўшаноўваліся жыхары Велуты на традыцыйным свяце вескі, якое ладзілася ў мінулую нядзелю на пляцоўцы каля мясцовага Дома культуры.

Тут размясціліся гандлёвыя палаткі райспажыўтаварыства і індывідуальных прадпрымальнікаў. Тых, хто прыйшоў узбагаціцца духоўна, чакалі ў фае будынка на выставе народных умельцаў. Канцэртнай праграме папярэднічаў сход грамадзян з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Уладзіміра Кавалевіча, старшынь: Бастынскага сельвыканкама — Фёдара Рашэцкага, СВК “Велута” — Сяргея Наварыча, старасты Уладзіміра Коўшыка, майстра “Водаканала” Мікалая Макоўскага, дырэктара ПМС Віктара Клімовіча. Госці расказалі аб эканамічнай сітуацыі ў раёне і краіне ў цэлым, спыніліся на добраўпарадкаванні. Вяскоўцы цікавіліся ямкавым рамонтам дарог, перспектывай падключэння прыроднага газу і цэнтральнага водазабеспячэння, аднаўленнем работы ўчастка КБА, графікам прыёму медработнікаў, частатой і ахопам вуліц па вывазу цвёрдых камунальных адходаў, інш. На некаторыя пытанні дадзены тлумачэнні адразу, асобныя праблемы ўзяты на кантроль.

Неўзабаве са сцэны загучалі знаёмыя мелодыі. Самадзейныя артысты з ліку гаспадароў, гасцей з Бастыні, Дзятлавіч і Вялікіх Чучавіч шчыра дарылі сваю творчасць у выглядзе самабытнага фальклору, сучасных песень і танцаў. Завяршылася свята вячэрняй дыскатэкай.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть