Культура

Зялёная цыбуля – кладзезь вітамінаў

лукНапрыканцы зімы цыбуля часта пачынае прарастаць. Захаваць яе ўжо не атрымаецца, а вось для выганкі пяра – гэта самы добры матэрыял.
У якасці тары можна выкарыстаць невысокую, але шырокую каструлю. З фанеры або іншага шчыльнага матэрыялу выражце круг па дыяметру посуду і ў шахматным парадку зрабіце ў ім адтуліны. Падвесце на вышыні 8 см ад дна, а прастору пад ёй запоўніце цёплай вадой (можна нават крыху вышэй за круг). У якасці ўгнаення можна выкарыстаць мачавіну.
У кожную адтуліну ўстаўце па цыбуліне. Па меры ўсмоктвання вады дабаўляйце новую, але абавязкова цёплую. Як толькі жыццёвы запас цыбуліны будзе выкарыстаны, замяніце яе на іншую.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть