Культура

«Зялёная» служба

Восень уладарна расфарбоўвае неабсяжныя прасторы пушчаў, лясоў, балот яркім жоўтым і барвовым лісцем, ствараючы тым самым неверагодную прыродную прыгажосць. У такую пару, а менавіта ў трэцюю нядзелю верасня, сваё прафесійнае свята адзначаюць людзі, якія справай жыцця выбралі працу ў лясной гаспадарцы.

Аб клопатах і дасягненнях Лунінецкага лясгаса расказвае дырэктар Вячаслаў ТОРЧЫК:

torchik-lesxoz

– За 7 месяцаў плошча лесааднаўлення склала 234 гектары пры плане 200. Аб’ём усіх відаў высечак склаў 100,8 тысячы кубічных метраў, з выкарыстаннем шматаперацыйнай лесанарыхтоўчай тэхнікі – 46,2 тысячы кубічных метраў драўніны. На экспарт накіравана прадукцыі на 1 мільён 543 тысячы долараў ЗША. Рэалізавана пасадачнага матэрыялу на 158,9 тысячы рублёў, з іх за мяжу – 132,9.

У развіццё вытворчасці інвеставалі 322 тысячы рублёў. Выручка ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) склала больш як 5,4 мільёны рублёў. Пабочная дзейнасць прынесла ў агульную казну прадпрыемства амаль 100 тысяч рублёў. Дзякуючы інвестыцыям, пераўзбраенню, адказнай рабоце спецыялістаў лясгаса, павялічыўся чысты прыбытак – да 797 тысяч рублёў (пры плане 189,8). Не выпадкова, што ўпэўнена займаем лідзіруючую пазіцыю ў рэйтынгу Брэсцкага аб’яднання.

Дасягнуць такіх вынікаў здолелі дзякуючы зладжанай і самаадданай рабоце ўсяго калектыву. Вопытныя і адказныя, работнікі лясгаса сумеснымі намаганнямі сфарміравалі станоўчы імідж нашага прадпрыемства.
Шчыра ўдзячны калектыву за тое, што мы разам выконваем намечаныя планы і дабіваемся поспехаў, працоўных перамог. Жадаю нашым ветэранам, усім працаўнікам лясгаса добрага здароўя, удачы, цяпла, узаемаразумення ў сем’ях, матэрыяльнага дабрабыту і сонечнага надвор’я.

lesxoz-001
Ляснічы Краснавольскага лясніцтва Сяргей КАНАПАЦКІ са сваім папярэднікам Мікалаем РАХАЦЭВІЧАМ.

 

lesxoz-002
Вальшчыкі лесу Сінкевіцкага лясніцтва Валерый КАПЛІЧ, Рыгор ГАРБАЧЭЎСКІ і Анатоль ШКУТ.

 

lesxoz-003
Аператар сушыльнага комплексу Аляксандр ХАРЫТАНОВІЧ.

 

lesxoz-004
Начальнік цэха дрэваапрацоўкі Мікалай ГРУШЭЎСКІ.

 

lesxoz-005
Вадзіцель аўтапагрузчыка Сяргей НАСКОВІЧ.

 

lesxoz-006
Вадзіцель Аляксей ДЗЕДЗІН.

 

lesxoz-007
Станочнік Надзея КАНАПАЦКАЯ.

 

lesxoz-008
Вадзіцель «Амкадора» Іван БРЭЗІН.

 

lesxoz-009
Краснавольскае лясніцтва: ляснік Рыгор НАСЕНЯ, памочнік ляснічага Васіль ЗАХАРКЕВІЧ, бухгалтар Ніна ШЭЎЧЫК, майстар лесу Вадзім ЯКАЎЛЕЎ, ляснік Мікалай СВІБОВІЧ.

 

lesxoz-010
Работнікі Дзятлавіцкага лясніцтва на чале з Уладзімірам МАСЛОЎСКІМ: леснікі Сяргей КАЦУБА, Уладзімір і Валянцін КАХОВІЧЫ, Віктар НАСКОВІЧ і Віктар ЧАРНАВОКІ, майстар лесу Эдуард ЧАРНАВОКІ, бухгалтар Святлана ЧАРНАВОКАЯ.
Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть