Культура

“І помніць – цяжка, і забыць – нельга”

дети войны– На жаль, ваенныя выпрабаванні і ўзрост паўплывалі на фізічную актыўнасць многіх нашых падапечных. Пятнаццаць лунінчан перасоўваюцца толькі па дому ці наогул прыкаваны да ложку. Наведваем іх разам з калегай Ірынай Мархотка – яшчэ адным каардынатарам праекта, а таксама з валанцёрамі са школ ці каледжаў. Вось і цяпер набылі невялікія сувеніры, каб аблегчыць цяжар адзіноцтва нашым пажылым землякам. На працягу тыдня пабываем у Раісы Кудраўцавай, Яўгеніі Бухаловіч, Раісы Навумік і іншых.

У час сустрэч шмат цікавага даведваемся аб жыццёвым шляху шматпакутнага ваеннага пакалення. Заўсёды адгукаюцца на запрашэнні наведаць нашы мерапрыемствы Іван Лагвіненка, Лідзія Барысік, Зоя Гецман, Міхаіл Галка. Захопленая народнай творчасцю Марыя Максіменка ўдзельнічае ў гуртку рукадзелля.

дети воры 2Шчыра ўдзячны ўсім неабыякавым людзям, якія падтрымліваюць ідэі праекта. Уладальнік фотастудыі “Мой край” Сяргей Карпуковіч, упэўнены, што жанчыны – прыгожыя ў любым узросце, і прапанаваў бясплатна сфатаграфаваць іх. Нашы пенсіянеркі маладзелі на вачах у імкненні дасягнуць найлепшага адлюстравання. Многія ўзялі з сабой прыгожыя шалікі ці капелюшыкі і прызнаваліся:

– Даўно набылі, ды ў звычайны дзень саромеліся ўбрацца, а так – выпадку не было апрануць. Для гэтай жа справы – як знайшлі…

Палепшыць прычоскі “гераіням здымкі” дапамагла спецыяліст цэнтра Галіна Галоўніч. Удзельніцы мастацкай фотасесіі “Вясна і жанчына – цудоўныя” заказалі па некалькі партрэтаў, каб падарыць іх сваім родным і знаёмым. Плануем аформіць выставу, а Вольга ПІЛЕВІЧ згадзілася прапанаваць фотаадлюстраванне для публікацыі ў “раёнцы”. Дарэчы, і яе муж – таксама малалетні вязень нацызму. Перажытыя пакуты загартавалі гэтых людзей і дапамаглі стварыць цудоўную сям’ю.

Кацярына Кавалёва, арганізатар кінапаказаў у фармаце 3D, вырашыла падарыць “дзецям вайны” бясплатны сеанс. Ідэю падтрымала дырэктар раённай кінавідэасэткі Кацярына Сумар. Дэманстрацыя незвычайнага фільма ў кінатэатры “Кастрычнік” прымеркавана да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. На гэтым жа тыдні ў ліцэі будзе праве-дзены Урок Памяці з удзелам людзей, якія ў перыяд акупацыі выпакутавалі зняволенне ў Нямеччыне. Нават час не ў стане выкрэсліць перажытае з сэрцаў, але, спадзяемся, наша падтрымка і ўвага маладога пакалення зменшыць боль успамінаў “дзецям вайны”.

Запісала Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота Сяргея КАРПУКОВІЧА.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть