Культура

Лунінецкае – якаснае, экалагічнае і смачнае!

Сярод звычайных гандлёвых кропак Лунінца ёсць адна асаблівая – “Кулінарыя”.

Першая яе адметнасць – якасць уласнай прадукцыі.  На фоне таго, што многія вытворцы выкарыстоўваюць штучныя, хімічныя і фарбавыя дабаўкі, лунінецкія аддаюць перавагу натуральным кампанентам. Адсюль – незабыўны смак карзіначак, трубачак і пірожных – як у дзяцінстве. Гэта вельмі цэніць наша сям’я, а таксама сябры, якім заўсёды прывозім з Лунінца менаві-та прысмакі нашай “Кулінарыі”.

Другое, што нельга абысці ўвагай, – ветлівасць, культура і добрае стаўленне прадаўцоў да спажыўцоў. Трэба таксама адзначыць руплівасць і стараннасць працаўніц вытворчага цэху. Асабліва цёплых слоў заслугоўвае Вольга Фясенка.

Заклікаем усіх землякоў вы-біраць лунінецкую прадукцыю: і “Кулінарыі”, і малочнага завода (дзякуй, што гэта ацанілі ва Урадзе Беларусі, узнагародзіўшы прэміяй за якасць), і хлебазавода!

Сям’ я Яначкіных. г. Лунінец.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть