Культура

Святы – вясковыя, жыццёвыя

DSCI8709На аб’явы пра Дні вёсак Азярніца і Красная Воля мясцовыя жыхары рэагавалі амаль аднолькава: «Што, зноў свята? Здаецца ж, нядаўна было мінулагодняе!». Так адным радком выказвалася шкадаванне аб хуткаплыннасці часу і зменлівасці жыцця. А раз нешта перайначыць не ў сілах простаму чалавеку, то варта імкнуцца прымаць рэчаіснасць з ноткамі радасці ў сэрцах. Таму і мерапрыемствы аказаліся дарэчы, былі цікавымі і разнастайнымі…

У Азярніцы святочную праграму падрыхта-валі культработнікі і самадзейныя артысты з Дварца, Язвінак, Любачына і Сінкевіч. Эстрадныя нумары задавольвалі густы моладзі, народныя творы сагравалі адчуванні прадстаўнікоў старэйшых пакаленняў. Гульні  спецыяльна арганізаваныя для дзетвары, надоўга запомніліся юным гасцям.

Трэба адзначыць энтузіязм і арганізатарскія здольнасці дырэктара мясцовага клуба і загадчыцы бібліятэкі Наталлі Бярозка. Дзякуючы яе стараннасці, невялікі населены пункт не пазбаўлены цікавых мерапрыемстваў, тут можна своечасова  знайсці навінкі рознай літаратуры. А прыемны голас жанчыны вядомы аматарам самадзейнасці нават за межамі раёна.

Вёска ганарыцца сваімі доўгажыхарамі. Мяжу ў 90 год перасягнулі 6 чалавек, старэйшая з якіх – 93-гадовая Ганна Кнырэвіч. З пажаданнямі пераўзысці яе паважаны ўзрост віншавалі самых маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак, якім у будучым будаваць дабрабыт у роднай старонцы. Шчасцем і бескла-потнасцю свяціліся позіркі маладых, што сёлета пабраліся шлюбам, больш сур’ёзныя, але не менш радасныя – у тых, хто адзначае юбілейныя даты сямейнага жыцця.

У Краснай Волі на гэты раз вырашылі канцэртную праграму наладзіць сваімі сіламі. Таленты мясцовых жыхароў разнастайныя, таму і сумаваць не давялося нікому. Актыўна выступалі школьнікі, прад-стаўляючы вядомыя сучасныя песні ў сольным выкананні.

Дарослыя артысты спявалі творы з недалёкага мінулага, а яны закраналі струны ў душах старэйшых, бо на хвілінку многіх вярталі ў маладосць. Выступленне дзіцячага танцавальнага калектыву выклікала шквал станоўчых эмоцый у гледачоў. Здзівілі незвычайныя касцюмы, пластыка і сабранасць удзельнікаў, а таксама арыгінальнасць падрыхтаваных нумароў.

Вядома ж, нельга ўявіць святы без паху шашлыкоў і папкорну, вялікіх “букетаў” салодкай ваты і разнастайных забаў для дзетвары. Гэта стала неад’емнай часткай масавых мерапрыемстваў і дорыць адчуванне добрага настрою. Бяспройгрышныя латарэі паказалі, каму ўсміхнулася большая ўдача. Пад гукі прыгожых мелодый ладзіліся танцы, і нікому не хацелася развітвацца. Супакойвала толькі, што час прамільгне непрыкметна і праз год новае свята збярэ аднавяскоўцаў разам.

DSCI8595 DSCI8599 DSCI8604 DSCI8609 DSCI8613 DSCI8620 DSCI8730 DSCI8743 DSCI8746 DSCI8748 DSCN1203 DSCN1215

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Проверьте также
Закрыть
Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть