Культура

Якая пава – такая і слава

Па-рознаму прыходзіць папулярнасць. Некаторыя імкнуцца набыць яе праз добрыя справы, многія заваёўваюць аўтарытэт высокім прафесіяналізмам на рабочым месцы, хто-ніхто становіцца вядомым дзякуючы мецэнацтву… Але ёсць іншая катэгорыя людзей. Так і не вызначыўшы сваё месца ў жыцці, яны спяшаюцца стаць папулярнымі праз імкненне злавіць “рыбку” ўдачы ў мутнай вадзе.

Неяк на вочы трапіў спіс давераных асоб вядомага ў Мікашэві-чах “барацьбіта за справядлівасць”, які быў у ліку прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат у мінулай выбарчай кампаніі. Не сакрэт, што ролю давераных асоб заўсёды стараюцца аддаць людзям вядомым і паважаным, якія годным жыццём даказалі ўласную самадастатковасць, бо толькі яны здольныя пераканаўча дапамагаць несці ў масы пазітыўныя пастулаты праграмы кандыдата, словам і справай пераконваць патэнцыяльных выбаршчыкаў у тым, што толькі гэты вылучэнец годны прадстаўляць іх інтарэсы ў вышэйшым органе ўлады краіны.

Ці то людзей такіх у акружэнні экс-кандыдата бракавала, ці то ўяўленне аб маральным абліччы давераных асоб у яго было сваё, асаблівае, але некаторыя прозвішчы ў гэтым спісе і тады і сёння выклі-каюць скептыцызм, калі не насцярожанасць. Як высветлілася, невыпадкова. Пад №4 значыўся ў ім нехта Аляксандр Н. Нягледзячы на ўзрост і прафесіянальна-тэхнічную адукацыю, 24-гадовы “агі-татар” мае сумны статус “непрацуючага”. “Што ў гэтым злачыннага?” – скажа чытач і будзе мець рацыю. Але толькі ў тым выпадку, калі той, пра каго ідзе гаворка, шукае работу, імкнецца замацавацца ў жыцці. У нашага фігуранта такіх памкненняў заўважана не было. Затое  цяга жыць лёгка і прыгожа перадалася ці не з малаком маці.

З часам вылілася яна ў банальны крадзеж. У адну з цёмных цёплых начэй нагледзеў ён каля суседняга дома шыкоўны дарожны веласіпед. Аб яго захаванасці ўладальнік паклапаціўся неверагодна наіўным чынам – прымацаваў металічным тросікам-замком да вадасцёкавай трубы. Хвілінная справа – і веласіпед у руках злодзея. Уволю пакатаўшыся на ім па начным горадзе, аматар да чужога дабра вырашыў прыхаваць яго ў хлеўчуку на двары дома бацькоў. Праўда, не надоўга. Спакуса аказалася мацнейшай за асцярожнасць. Літаральна на наступны дзень Н. рассякаў на чужым веласіпедзе па горадзе, кіруючыся да сяброў. На вуліцы Чырвонай у Лунінцы яго і спынілі вартавыя правапарадку. Для разбіральніцтва даставілі небараку ў аддзел, дзе ён і прызнаўся ў тым, што ноччу ўкраў транс-партны сродак з двара суседняй шматпавярхоўкі.

Папярэдняе следства не зацягнулася, бо падазраваемы віну сваю прызнаў поўнасцю, пра акалічнасці справы расказаў у падрабязнасцях. Дакументы на тэхніку пацвярджалі, што гэта маёмасць пацярпелага. Усе прыведзеныя доказы сумненняў у суда не выклікалі. І хаця абцяжарваючых абставін выяўлена не было, пры назначэнні пакарання ўлічылі, што па месцы жыхарства гараджанін характарызаваўся, як “асоба, схільная да адміністрацыйных правапарушэнняў”, а таму палічылі за лепшае прызначыць яму (а кошт укра-дзенага  – больш як 700 рублёў) абмежаванне волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год.

Магчыма і не выклікала б справа, якіх сотні, асаблівай увагі, калі б не прыкры асадак ад акалічнасці, пра якую расказалі вышэй ды насцярожанасць, што падчас чарговай выбарчай кампаніі даверлівым грамадзянам зноў рынуцца прапаведаваць светлыя ідэалы людзі, якія самі ад гэтых ідэалаў вельмі далёкія. Недарма ж у народзе кажуць: якая пава, такая ў яе і слава.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть