КультураМикашевичиНовости района

90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча адзначылі ў Мікашэвічах

“І не знікаць Паэтам вечна!”

Літаратурнае падарожжа з нагоды  90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча прайшло ў Мікашэвіцкай гарадской бібліятэцы.

Класік беларускай літаратуры многімі ўспрымаецца як майстар прозы, але ён  яшчэ і таленавіты паэт. Таму у назве мерапрыемства, якая з’яўляецца радком з верша аўтара, зрабілі акцэнт менавіта на тое, каб пазнаёміць удзельнікаў яшчэ і з гэтай старонкай таленту юбіляра.

Удзельнікі сустрэчы падарожнічалі разам з вядучай, загадчыцай мясцовай бібліятэкі Аксанай Маркевіч па жыццёвым і творчым шляху пісьменніка, знаёміліся з цікавымі фактамі яго біяграфіі.  Дапамогай у гэтым  стала відэапрэззентацыя, падрыхтаваная супрацоўнікамі установы культуры.  Прыемна было адзначыць, што Уладзімір Сямёнавіч бываў на Лунінеччыне, што і гэта знайшло адлюстраванне ў яго кнізе “Зямля пад белымі крыламі”.  З лёгкай юбіляра нашу краіну сталі называць аднайменна. А яшчэ адзін радок з верша Караткевіча “На Беларусі Бог жыве” таксама выкарыстоўваеца вельмі часта нашымі сучаснікамі і здаецца, што ён быў заўсёды.

Удзельнікі мерапрыемства дзяліліся сваімі меркаваннямі аб асобе пісьменніка, яго творах. Алена Кудач прачытала некалькі вершаў пра  пачуцці і маральныя якасці. Акцябрына Варанцова ўспомніла кінастужкі “Чорны замак Альшанскі” і “Дзікае паляванне караля Стаха”. Яны яны былі незвычайна таямнічыя для свайго часу. Валянціна Лукашэвіч падзялілася ўражаннямі ад рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. Вольга Шэляговіч распавяла пра рамантычную гісторыю кахання Уладзіміра Караткевіча і яго жонкі Валянціны Браніславаўны. Вядучая свята  прадставіла да ўвагі слухачоў гумарыстычны верш героя свята «Як Стажары ў небе заззялі…», які вызваў шмат усмешак у прысутных.

На прыканцы мерапрыемства прайшоў агляд літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Ён паспеў напісаць  шмат твораў. Сімвалічным завяршэннем сустрэчы стаў прагляд захаваўшагася фрагмента тэлеперадачы, дзе Уладзімір Караткевіч сам распавядае гледачам, як важна ведаць гісторыю сваёй краіны, лепшых яе прадстаўнікоў, аддана любіць радзіму – зямлю пад белымі крыламі.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть