Микашевичи

АМАТАРЫ-МОВАЗНАЎЦЫ, ЯДНАЙЦЕСЯ!

Як адно імгненне праляцеў мінулы тыдзень у гімназіі імя
Ул. Нядзведскага, дзякуючы мерапрыемствам, прысвечаным беларускай мове,
літаратуры і гісторыі.

Выхаванцы элітнай установы малі магчымасць праверыць
уласныя веды па прадметах з дапамогай музычных змен, віктарын, крыжаванак,
“вандраванняў” і літаратурна-музычных кампазіцый. А таксама
павялічыць эрудыцыю, наведаўшы выставы кніг беларускіх пісьменнікаў і
кіналекторый. Завяршылася тыднёвая праграма ўрачыстым узнагароджаннем актыўных
удзельнікаў імпрэз і прызёраў гімназічнага конкурсу чытальнікаў вершаў Максіма
Танка. Імі сталі Дзіяна Грушань, Настасся Касцюк і Дзяніс Падамацкі.   

 

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть