Анёлы, што аберагаюць дзяцінства
КультураМикашевичи

Анёлы, што аберагаюць дзяцінства

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Бабуля… Колькі цёплых, пяшчотных, добрых успамінаў, асабліва  з дзяцінства, выклікае ў большасці з нас гэта прыгожае слова! А якім цярпеннем, мудрасцю, аптымізмам, энергіяй і талентамі адрозніваюцца прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва, што носяць такое ганаровае і паважанае званне! Сведкамі ўсяго гэтага сталі гледачы конкурснай шоу-праграмы «Супербабуля-2016» сярод працаўніц РУВП «Граніт». Яна прайшла ў мінулыя выхадныя ў Палацы культуры прадпрыемства.

Прадпрымальных і актыўных бабуль ацэньвала журы пад старшынствам кіраўніка прафкама «Граніта» Таццяны Гарбенка. Дарэчы, менавіта гэта аб’яднанне стала ініцыятарам і фундатарам яркага і эфектнага конкурсу. Гледачы таксама мелі магчымасць выказаць свае меркаванні з дапамогай спецыяльнага купона для галасавання. Святочную атмасферу выхаднога дня падтрымлівалі Ілья Капліч, Эрыка Дземідовіч, Ксенія Калошыц, дзіцячы харэаграфічны ансамбль «Эдэльвейс» і іншыя артысты Палаца культуры. Іх нумары запоўнілі паўзы паміж турамі, дорачы гледачам шмат радасці і аптымізму.

У змаганнях удзельнічалі пяць канкурсантак. Інжынер тэхнічнага аддзела Лідзія Рашэцкая – бабуля дваіх унукаў, для якіх з задавальненнем у вольны час вяжа абноўкі. Тры з паловай дзесяцігоддзі аддала «Граніту» электраманцёр Святлана Таболіч: яна дапамагае выхоўваць сваім дзецям трох хлапчукоў і дзяўчынку. Аб тым, каб ва ўнучак Аляксандры і Арыны з’явіліся браты, марыць бухгалтар Вера Чырец. Для начальніка бюро па заработнай плаце Алены Ефімовіч няма лепшай падставы для радасці, чым збор у бацькоўскім доме адразу ўсіх членаў яе вялікай сям’і, уключаючы самых маленькіх. Імкненне да здаровага ладу жыцця ў малодшых прадстаўнікоў роду – Мілены, Данііла і Кірыла – падтрымлівае машыніст крана Галіна Пракаповіч.

Традыцыйную «Візітоўку» ў гэтай шоу-праграме ўзялі на сябе ўнукі канкурсантак, выкарыстаўшы відэаролікі і фатаграфіі з дамашняга архіва, а яшчэ песні і вершы. Стылістамі з добрым густам прадэманстравалі сябе працаўніцы ў туры «Салон прыгажосці», за нядоўгі час яны стварылі арыгінальныя прычоскі мадэлям. Дружнымі апладысментамі падтрымлівалі гледачы ўдзельніц падчас «Паветранага Дартса». А вось стравы, прадстаўленыя ў «Кулінарным паядынку», маглі б стаць упрыгожваннем любога святочнага стала. Здзівілі бабулі ў конкурсе «Хто на што здатны!»: жанчыны калясілі па сцэне на веласіпедзе і ролікавых лыжах, круцілі гімнастычны абруч, спрытна скакалі на скакалцы… Не менш задавальнення падарыла дэфіле ў вячэрніх сукенках, а таксама канцэртныя нумары, у якіх удзельніцы паспрабавалі максімальна прадэманстраваць свае здольнасці.

Па меркаванню журы, па-за канкурэнцыяй быў артыстызм Святланы Таболіч. Званне «Самая элегантная бабуля» дасталася Лідзіі Рашэцкай. Ніхто не змог выстаяць перад абаяннем Галіны Пракаповіч, у тым ліку – гледачы, большасць з якіх аддалі гэтай гараджанцы свае сімпатыі. Самай сучаснай бабуляй зарэкамендавала сябе Алена Ефімовіч. Галоўны тытул «Супер-бабуля-2016» заваявала Вера Чырэц.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть