Микашевичи

Апрабаваць на справе

Мінулы год для прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнага прадпрыемства «Сінкевіцкі» прайшоў, без перабольшання, у арганізацыйных клопатах. Адначасоваз гэтым тут аператыўна працавалі над прыняццем Калектыўнага дагавора.

– Нямала карыснага запазычылі з аналагічнага дакумента РУВП «Граніт», – дзеліцца  старшыня прафкама Алена Вайцяхоўская. – Напрыклад, узялі на ўзбраенне матэрыяльную дапамогу да Дня інваліда або пры анкалагічным захворванні ў працаўніка, грашовае стымуляванне людзей, якія ўдзельнічаюць у спартыўна-масавых мерапрыемствах, і г.д. Амаль усе выплаты “прывязалі” да базавай велічыні.

Як адзначыла суразмоўніца, нягледзячы на пэўныя фінансава-эканамічныя складанасці ў дзяржпрадпрыемства «Сінкевіцкі», усе пункты Калектыўнага дагавора за мінулы год наймальнікам і прафкамам выкананы. Ад-лічэнні ад членскіх узносаў склалі больш як 5160 рублёў, з якіх на матэрыяльную дапамогу накіравалі 1134 рублі. У адпаведнасці з палажэннямі Калектыўнана дагавора, адміністрацыя прадпрыемства зрабіла шэраг дадатковых выплат.

– Вядома, што любы калектыў аб’ядноўваюць і згуртоўваюць не толькі агульныя вытворчыя задачы, але захапленні і адпачынак. Таму культурна-масавым мерапрыемствам надаем асаблівую ўвагу. Стала добрай традыцыяй, якая захавалася яшчэ з часоў знаходжання ў складзе «Граніта», правядзенне штогадовых абрадавых святаў «Зажынкі» і «Дажынкі», якія сёлета дапоўніць першы выган жывёлы на пашу. Нязменна шмат гледачоў у Сінкевіцкім СДК на канцэртах да Дня абаронцаў Айчыны, Міжнароднага жаночага дня і іншых святаў. На «ўра» прайшлі навагоднія віншаванні ад Дзеда Мароза і Снягуркі на розных аб’ектах прадпрыемства.

Прадстаўнікі «Сінкевіцкага» не застаюцца ўбаку і ад мерапрыемстваў райкама прафсаюза работнікаў АПК, якому пералічваецца 40 працэнтаў членскіх узносаў. Прычым, людзі не проста актыўна ўдзельнічаюць. Іх імёны ёсць сярод працаўнікоў, прызнаных лепшымі па выніках акцыі «Наш жывёлавод» і іншых конкурсаў, у тым ліку – прафесійнага майстэрства.

– Цяперашні Калектыўны дагавор для нас – свайго роду першая ластаўка ў распрацоўцы дакументаў такога кшталту. Тэрмін яго дзеяння абмежаваны. Апрабаваўшы на справе, у 2018-ым прымем новы, улічыўшы вопыт і асаблівасці працы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть