Микашевичи

БУДУЧЫНЯ НАРОДА

Так нярэдка знаўцы вызначаюць нацыянальную мову. У тым, што яны маюць рацыю, змаглі пераканацца ўдзельнікі чарговага дня памяці нашага земляка, беларускага паэта і пісьменніка Уладзіслава Нядзведскага, які адбыўся ў сераду ў Мікашэвіцкай гімназіі.
Адкрылася мерапрыемства невялікай тэатральнай замалёўкай, у аснову якой ляглі творы Уладзіслава Нядзведскага. З нецярпеннем гледачы чакалі абвяшчэння імёнаў лаўрэатаў прэміі вядомага земляка. Сёлета лепшымі спробамі пяра вылучыліся пяцікласнікі Анастасія Дзедзіна і Мацвей Касцюкевіч (на здымку), шасцікласніца Аляксандра Ярмольчык, сямікласнікі Ганна Кумейка, Анастасія Меркушава і Анастасія Ерамяевіч. Акрамя Ганаровых грамат, пачынаючым творцам уручылі спецыяльныя падарункі.
Сталічныя паэты, якія завіталі на сустрэчу, прадставілі свае новыя творы. А завяршылася мерапрыемства бліц-віктарынай, у ходзе якой дзеці змаглі прадэманстраваць сваё веданне роднай мовы.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть