Сям’я Хвесюкоў з Мікашэвіч частку прэміі за перамогу ў конкурсе накіравала на дабрачынныя мэты
Микашевичи

Сям’я Хвесюкоў з Мікашэвіч частку прэміі за перамогу ў конкурсе накіравала на дабрачынныя мэты

Пра тое, што сям’я Хвесюкоў з Мікашэвіч атрымала выдатную перамогу ў эспубліканскім конкурсе “Сям’я года”, заняўшы ў ім 3-яе месца, “ЛН” паведамлялі.

Вярнуўшыся са сталіцы дадому, Марына і Рыгор Хвесюкі вырашылі частку атрыманай прэміі (а гэта крыху больш за 1000 рублёў) накіраваць на дабрачынныя мэты. Колькі дзён таму яны з салодкімі падарункамі завіталі ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання пажылых грамадзян у Лунінцы. Да ласункаў бабулі і дзядулі атрымалі станоўчыя ўражанні ад невялікага канцэрта, падрыхтаванага юнымі, таленавітымі Міхайлінай і Злаціславай Хвесюк. Старэйшая добрасардэчная Міхайліна шчыра прызналася: “Як добра, што мы сюды прыехалі! Мы падарылі бабулькам радасць. Я ўвогуле ледзь не плачу, калі думаю, што некаму вельмі дрэнна”…



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть