Микашевичи

Час цудаў

DSCI1362Менавіта так некаторыя людзі завуць сярэдзіну зімы, на якую даводзяцца навагоднія і калядныя святы. І, як пераканаліся ўдзельнікі традыцыйнай дабрачыннай ёлкі для выхаванцаў Мікашэвіцкай арганізацыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, яны маюць рацыю.

Калектывы мастацкай самадзейнасці Палаца культуры РУВП «Граніт» падарылі гасцям, у ліку якіх былі таксама дзяўчынкі і хлопчыкі з дзіцячага дома сямейнага тыпу Манойленкаў, займальнае тэатральнае прадстаўленне. Разам з казачнымі персанажамі ў яркіх і арыгінальных касцюмах гледачы вадзілі карагоды, разгадвалі загадкі, гулялі ў рухомыя гульні, спявалі і танцавалі. Ну і, вядома ж, разам з Дзедам Марозам і Снягуркай запалілі навагоднія агеньчыкі на галоўным атрыбуце свята – прыгажуні-ёлцы. А пасля для ўсіх гасцей наладзілі салодкі стол.

Падарыць землякам часцінку радасці і чараўніцтва, арганізаваўшы калядны ранішнік, дапамаглі калектывы ААТ «Спецжалезабетон», РУВП “Граніт”, філіяла «Аўтапарк №6», прыватнага прадпрыемства «Транспрамгаз», індывідуальныя прадпрымальнікі Міхаіл Шкут і Святлана Некрашэвіч.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть