Микашевичи

ЧАС НОВЫХ АДКРЫЦЦЯЎ

Лета – выдатная магчымасць адпачыць і набрацца сіл для чарговага штурму навуковых вышынь. А яшчэ – цудоўны шанц пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і прафесіямі, адкрыць у сабе неспадзяваныя  таленты і захапленні. 
У тым, што гэта не пустыя словы, мікашэвіцкія хлапчукі і дзяўчынкі змаглі пераканацца падчас свята, прысвечанага адкрыццю дзіцячых аздараўленчых лагераў пры школах.
На ўрачыстым пастраенні, якое адбылося на стадыёне РУВП «Граніт», навучэнцаў чатырох гарадскіх адукацыйных устаноў  віталі галоўны спецыяліст раённага аддзела адукацыі  Наталля Цяльпук,  інспектар дзяржпажнагляду РАНС Генадзь Кулеш  і прадстаўнік Цэнтра дзіцячай творчасці Святлана Філонік. Пра старт пары новых адкрыццяў нагадалі песенныя нумары Насці Сцяпанчанка  і Карыны Брыгадзір. 
Будучыя абаронцы Айчыны, бацькі і настаўнікі з непрытоеным захапленнем  знаёміліся з агнястрэльнай зброяй і спецсродкамі – каскамі, шчытамі і дубінкамі, прадстаўленымі супрацоўнікамі Лунінецкага РАУС і дэпартамента аховы. 
Нямала дзяцей сабралася каля машыны хуткай дапамогі. Яно і зразумела. Не кожны раз ёсць магчымасць выслухаць рэкамендацыі па выратаванню пацярпелых, прымяніць іх на практыцы, «пракаціўшыся» на складных насілках ці «прымераўшы» спецыяльныя прыстасаванні. 
Адразу тры машыны наглядна дэманстравалі тэх-нічную моц пажарных і выратавальнікаў. Вадалазнае абсталяванне, разнастайныя пілы і ціскі, электрычныя мо-латы – усё гэта і яшчэ шмат-лікія  іншыя  сучасныя агрэгаты можна было патрымаць у руках, даведацца пра іх назначэнне. 
Валанцёры раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа раздавалі  інфармацыйныя брашуры і буклеты, прысвечаныя прафілактыцы розных за-хворванняў. Падлеткі ў касцюмах клоунаў дарылі добры настрой з дапамогай  звяркоў з паветраных шарыкаў. Карысталіся попытам паслугі грымёра: на сімпатычных дзіцячых тварыках мільгалі яркія малюнкі сэрцаў, сонейкаў ці беларускай сімволікі. 
Не засталося вольнага месца і ў выязной майстэрні «Мастака Цюбіка».  Школьнікі малявалі мелам на асфальце. 
Разам з Андрэем Карпцом, Маяй і Янай Сыцэвіч, Варварай Сенчанковай, Лізай Дворнік гледачы спявалі і танцавалі, дорачы адзін аднаму радасныя ўсмешкі. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть