Спевакі з Мікашэвіч — пераможцы фестывальнага праекта «Zvezдочет-2018», які праходзіў у Магілёве
Микашевичи

Спевакі з Мікашэвіч — пераможцы фестывальнага праекта «Zvezдочет-2018», які праходзіў у Магілёве

Больш як 400 дзяцей ва ўзросце ад 4 да 16 год прынялі ўдзел у І  адкрытым нацыянальным конкурсе юных вакалістаў у рамках фестывальнага праекта «Zvezдочет-2018», які праходзіў у Магілёве.

Некалькі дзён юныя спевакі змагаліся ў эстрадным і народным вакалах. Іх выступленні ацэньвала прафесійнае журы. У яго склад увайшлі людзі, якія сумяшчаюць педагагічную дзейнасць з працай артыста, фіналісты тэлепраектаў «Голас», «Еўрабачанне», «Х-фактар». Яны высока ацанілі нумары спевакоў з Мікашэвіч. Калектыў эстрадных спеваў Палаца Культуры РУВП «Граніт» «М.Red»  пад кіраўніцтвам Сняжаны Соц і салістка ўстановы культуры Караліна Калянковіч вярнуліся з конкурсу з медалямі, падарункамі, Дыпломам ІІ ступені і званнем «Лаўрэат ІІІ ступені». Пасля завяршэння адкрытага нацыянальнага конкурсу ў Магілёве, папоўніўся і арсенал узнагарод таленавітых сясцёр Хвесюк. Старэйшая Міхайліна прызнана Дыпламантам і Лаўрэатам І і ІІІ ступеняў, а ў Злаціславы – Дыплом вышэйшай вартасці.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть