МикашевичиНовости районаОбщество

«Другое жыццё» адходаў. Што, дзе, калі і па якой цане можна здаць другасную сыравіну ў Лунінецкім раёне

Не ў якасці доказу, а дзеля абгрунтавання важнасці справы, давайце звернем увагу толькі на некалькі момантаў. Напрыклад, што абыходжанне з другаснай сыравінай рэгламентуецца шэрагам заканадаўчых актаў, у тым ліку ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе». Дзякуючы раздзельнаму збору, паляпшаецца экалогія, а яшчэ з адходаў можна зрабіць масу карысных рэчаў, якія доўга паслужаць людзям.

Важнасць перапрацоўкі

У адходах паперы і кардону, шкла, тэкстылю, матэрыялах палімернай групы, гумы, каляровых і чорных металаў вы-творчасць краіны мае значную патрэбу. З ростам перапрацоўчых магутнасцей павялічваецца і зацікаўленасць у названых рэсурсах.

– Асабістым удзелам у зборы другаснай сыравіны мы спрыяем развіццю эканомікі свайго раёна, вобласці, краіны. А не іншых краін, куды вымушаны звяртацца за імпартам, – сцвярджае намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Чарненка. – Толькі задумайцеся, некаторыя прадпрыемствы завозяць шкло, хаця ў той жа час свая шклатара вельмі часта становіцца проста смеццем — выкідваецца і, на жаль, не заўсёды ў ёмістасці, спецыяльна да таго прызначаныя.

Гэта толькі адзін складальнік эканамічнай абгрунтаванасці нарыхтоўкі другаснай сыравіны. Дзякуючы папярэдняму сартаванню рэальна зменшыць агульную вывазную масу камунальных адходаў. А гэта – яшчэ адзін камерцыйны «плюс»: можна скараціць транспартныя і іншыя расходы. Капейка да капейкі, як кажуць, рубель беражэ. З экалогій яшчэ прасцей: менш адходаў — менш зямельных рэсурсаў выводзіцца з выкарыстання ў выніку іх утылізацыі, лепшай застаецца сітуацыя з засмечанасцю навакольнага асяроддзя.

Планы

Задача раёну на гэты год – нарыхтаваць 1600 тон паперы і кардону, 1300 – шкла, 360 – палімерных матэрыялаў, 450 – шын, 125 – бытавой технікі і 120 – адпрацаваных масел. Прадпрыемствы, арганізацыі, установы Лунінеччыны па-вінны падключыцца і зрабіць свой «узнос», чым пасадзейнічаць добрай, карыснай і важнай справе. Многія, дарэчы, паказалі ўжо сваю актыўнасць. У ліку такіх, напрыклад, Водаканал (30% паперы, амаль 48% шкла), сельскія саветы. Пры гэтым, каля 40 арганізацый, фермерскіх гаспадарак і ІП раёна да збору другаснай сыравіны сёлета наогул не прыступалі.

Што? Дзе? Калі?

Збор другаснай сыравіны ў нашым раёне ажыццяўляюць КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ” і райспажыўтаварыства.

Нарыхтоўчыя пункты ЖКГ размешчаны па адрасах:

 – г. Лунінец, вул. Прыпяцкая, 19а, тэл. 57-8-72. Рэжым работы: пн-сб з 8.00 да 17.00, перапынак на абед з 13.00 да 14.00;

– г. Мікашэвічы, вул. Маякоўскага, 30, тэл. 60-880. Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, перапынак на абед з 13.00 да 14.00.

У абодвух пунктах прыём вядзецца ад фізічных і юрыдычных асоб Лунінецкага раёна.

Насельніцтва таксама можа здаць сыравіну ў комплексных прыёмных пунктах у аг. Дзятлавічы, вул. Камуністычная, 7а, тэл. 92-107; аг. Кажан-Гарадок, вул. Гімбатава, 5, тэл. 71-352; аг. Багданаўка, вул. Савецкая, 150, тэл. 76-595. Яны працуюць з аўторка па суботу з 9.00 да 18.00, перапынак на абед з 14.00 да 15.00.

На сённяшні дзень другасную сыра-віну прымаюць па наступных цэнах (у капейках за 1 кілаграм):

– макулатура – 20,

– шклабой тарны – 10,

– ПЭТ-бутэлька – 50,

– плёнка поліэтыленавая: чыстая – 10, забруджаная – 5,

– пластык змешаны (бутэлькі ад бытавой хіміі, каністры, скрыні) – 10,

– адходы электроннага і электрычнага абсталявання (бытавая тэхніка – можа быць у непрацоўным стане, але ў неразабраным відзе) – 25.

Філіял “НВК “Палессе” райспажыўтаварыства ажыццяўляе нарыхтоўку на тэрыторыі базы (вул. Меліярацыйная, 11) з аўторка па суботу з 8.00 да 17.00, перапынак на абед з 13.00 да 14.00. Аналагічны графік работы ў нарыхтоўчых ларках у Луніне і Дзятлавічах. У райцэнтры можна здаць другасную сыравіну на вуліцы Чапаева штодня без выхадных с 9.00 да 18.00. Уся інфармацыя аб тым, што прымаюць, і цэнах ёсць на спецыяльных стэндах і аператыўна абнаўляецца. Калі ўзнікнуць пытанні, можна атрымаць адказы па тэлефоне 2-74-22.

На сваёй вытворчай тэрыторыі прымае другасную сыравіну і “Аптова-рознічнае аб’яднанне”. Таксама здаць макулатуру, пластык і шкло можна ў любым магазіне гэтага філіяла райспажыўтаварыства. Удакладніць графік работы і цэны можна па тэлефонах: 2-74-83, 2-35-52.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть