Микашевичи

Пярвічка “Белай Русі” створана ў дзіцячым садзе №4 горада Мікашэвічы

Усё больш землякоў дэманструюць сваю актыўную пазіцыю, уключаючыся ў грамадскае жыццё роднага краю і рэспублікі. У гэты раз віншаванні з нагоды стварэння пярвічкі РГА «Белая Русь» прымалі прадстаўнікі дзіцячага сада №4 горада Мікашэвічы.

Заявы на ўступленне ў арганізацыю падалі ўсе 38 працаўнікоў калектыву дашкольнай установы. Словы ўдзячнасці ім выказала старшыня раённай структуры Людміла Казадаева. Нагадаўшы ўдзельнікам сустрэчы пра мэты і задачы грамадскага аб’яднання, госця ўручыла членскія білеты і невялікія сувеніры (на здымку разам з намеснікам загадчыцы Наталляй Кіслюк). На памяць пра значную падзею ў дзіцячым садзе засталіся насценны гадзіннік і яркія дзіцячыя кніжкі, якія перадалі загадчыцы Ірыне Каральчук (на здымку).

Створаная пярвічка стала чацвёртай па колькасці сярод аналагічных арганізацый устаноў адукацыі Лунінеччыны. Усяго ж зараз у складзе РГА “Белая Русь” налічваецца больш 1500 жыхароў раёна.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть