Микашевичи
Эксклюзіўны хэндмэйд
У Мікашэвіцкай дзіцячай бібліятэцы падведзены вынікі конкурсу ручных работ «Майстэрня Дзеда Мароза».
Пераможцай змагання юных майстрых стала вучаніца мікашэвіцкай СШ №2 Дзіяна Корж, якая адзначана заахвочвальным прызам. Шмат станоўчых эмоцый падарыла ўдзельнікам і калядная сустрэча, якая адбылася ва ўстанове культуры напярэдадні свята. Дзеці і дарослыя падзяліліся вершамі, пазнаёміліся з народным абрадам «Калядкі», паўдзельнічалі ў конкурсе на эрудыцыю. Лепшыя знаўцы атрымалі салодкія прызы.