КультураМикашевичи

Галоўны здабытак “Граніта”

image-12

Еўрапейскі лідар з якаснай прадукцыяй, сучасная вытворчасць з высокатэхналагічным абсталяваннем, флагман прамысловасці будаўнічых матэрыялаў… Гэтыя і шмат іншых характарыстык можна пачуць у адрас РУВП «Граніт». Аднак галоўны гонар прадпрыемства – гэта, безумоўна, людзі – тыя, дзякуючы чыёй  працы і бязмежнай адданасці любімай справе яно стала маштабным, набыло такую шырокую вядомасць і добрую славу. Яны – лепшыя прадстаўнікі трохтысячнага калектыву – невыпадкова апынуліся галоўнымі героямі Дня прадпрыемства.

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да дня нараджэння прамысловага гіганта, адкрыліся 23 снежня ў Палацы культуры традыцыйным ушаноўваннем 46-ці «Ветэранаў працы РУВП «Граніт» I ступені». Людзей, чыё жыццё на працягу трох дзесяцігоддзяў цесна пераплецена з выпускам шчэбеню, павіншавалі генеральны дырэктар прадпрыемства Эдуард Гаўрылковіч і яго намеснік Маргарыта Сераокая, старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко і іншыя госці.

image-14 image-1

Па-асабліваму цёпла, нягледзячы на зімовае надвор’е, было ў канцэртнай зале Палаца культуры РУВП «Граніт». Падзяліць радасць свята з працаўнікамі прадпрыемства прыйшлі родныя і сябры. А яшчэ – падтрымаць апладысментамі галоўных герояў дня. Перадавікі вытворчасці, якія выдатна спраўляюцца з самымі складанымі задачамі ў цэхах, нясмела і збянтэжана адчувалі сябе падчас узнагароджвання Граматамі і Падзячнымі лістамі розных узроўняў.  

У гэты памятны дзень нагрудныя знакі «Ганаровы работнік РУВП «Граніт» атрымалі электраслесар Валерый Адамец і намеснік галоўнага механіка Сяргей Барышнікаў. Са шчырымі словамі ўдзячнасці за адданасць і адказнасць у працы іх, а таксама граматы і лісты, уручылі генеральны дырэктар Эдуард Гаўрылковіч, старшыні: райвыканкама – Аляксандр Пачко, прафкама гранітаздабываючага прадпрыемства «Граніт»  – Таццяна Гарбенка, гарвыканкама – Галіна Сыцэвіч.

Канцэрт мастацкай самадзейнасці Палаца культуры стаў свайго роду дадаткам да афіцыйнай часткі і быў на нязменнай вышыні. Удзельнікі забаўляльнай праграмы, а гэта калектывы: танцавальныя – «Эдэльвейс», «Новая фракцыя» і «Рыа», спеваў – «Май Рэд», салісты Эрыка Дземідовіч, Ілья Капліч, Андрэй Селязнёў і Сняжана Соц, даставілі шмат радасці сваімі новымі арыгінальнымі пастаноўкамі.
З цікавасцю пазнаёміліся гледачы з відэасправаздачай аб культурна-масавых мерапрыемствах-2016, арганізаваных па ініцыятыве РУВП «Граніт». А яшчэ – з чарговай дакументальнай кінастужкай, падрыхтаванай журналістамі тэлерадыёкампаніі «Брэст». Зрэшты, сапраўдным навагоднім сюрпрызам для ўсіх стаў відэа-праект «Позірк знізу». У ім юныя гараджане з дзіцячай непасрэднасцю дзяліліся, што ў іх разуменні значаць «Граніт», «БелАЗ», кар’ер і іншыя словы, звязаныя з прадпрыемствам. Характэрна, што большасць хлопчыкаў і дзяўчынак мараць у будучыні працаваць на гэтай вытворчасці.
Затым дзеянне перамясцілася на плошчу каля Палаца культуры РУВП «Граніт».   На працягу чатырох гадзін мясцовым жыхарам і гасцям Мікашэвіч сваю творчасць дарылі Вікторыя Алешка, Улада, Ян Буслай, Тэа, групы «Лялькі карпарэйшн», «Дразды, «Лас-Вегас» і іншыя зоркі беларускай эстрады. Завяршыўся Дзень прадпрыемства святочным феерверкам.

Наталля Лялюк
Фота: С.Лахова

image image-28 image-16 image-15 image-13 image-11

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть