Микашевичи

“Граніт”, “Уніформ”, аўтапарк №6, бальніца і … экскурсія па горадзе

Так коратка можна акрэсліць праграму, якую ўчора ў г. Мікашэвічы прапанавалі ўдзельнікам выязной сесіі раённага Савета дэпутатаў.

У тым, што ў маладым горадзе мэтанакіравана працуюць над фарміраваннем належных умоў для забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва, на яскравых прыкладах пераконвалі старшыня гарвыканкама Анатоль Давыдовіч, дырэктар драбільна-сартавальнага цэха РУВП “Граніт” Сяргей Міхайлаў і галоўны інжынер прадпрыемства Валерый Батура, дырэктары РУП “Уніформ” Вера Шаравар і АП №6 – Віталь Калбоўскі. У ходзе экскурсіі па горадзе дэпутаты праехалі па вуліцах Партызанская, Школьная, 17 Верасня, Набярэжная, Будаўнікоў, Машэрава, Францыска Скарыны, Першамайская, якія пакінулі нядрэннае ўражанне дагледжанасцю і чысцінёй.

Падчас пленарнага пасяджэння былі заслуханы даклады кіраўніка мясцовай вертыкалі, а таксама в.а. дырэктара КУШВП ЖКГ “Мікашэвіцкая ЖКГ” Леаніда Буторына і старшыні камісіі па аграрных пытаннях, харчаванню і сацыяльнаму развіццю тэрыторыі Васіля Мелюха.

Больш падрабязна – у наступным нумары “ЛН”.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть