…І чуецца мінулага гудок
Микашевичи

…І чуецца мінулага гудок

маркиЧыгунка, як і людзі, якія прысвяцілі ёй жыццё, заўсёды была ахутана пэўным заслонам таямнічасці. Назіраючы за рухам грузавога ці пасажырскага цягніка, не раз з захапленнем думала – якімі асабістымі якасцямі трэба валодаць чалавеку, каб кожны дзень кіраваць такімі махінамі? Менавіта гэтае пытанне задала пры сустрэчы з машыністам лакаматыўнага дэпо Лунінец Аляксеем САВІЧАМ.

Нешматслоўны і стрыманы малады чалавек адразу змяніўся, як толькі гутарка закранула асаблівасці работы.
– У кожнага з відаў перавозак ёсць свае тонкасці, – распавядае суразмоўца. – Чыгунка нязменна патрабуе ад усіх павышанай сабранасці і ўвагі на працягу шляху следавання. Тым больш, калі ты адказваеш за лю-дзей. З другога боку – гэта вывераны да секунды гра-фік руху, дакладны час вяртання з паездкі, што дае выдатную магчымасць планаваць вольны час. А вось на грузавых саставах часам даводзіцца чакаць «вокны» ў раскладзе пасажырскіх цягнікоў. Затое можна пазнаёміцца з самымі аддаленымі куткамі Беларусі.
Да выбару прафесіі Аляксей падышоў не па гадах мудра, узяўшы да ўвагі не толькі яе запатрабаванасць, але і ўзровень заработнай платы. Пасля заканчэння вучылішча ўладкаваўся памочнікам машыніста ў дэпо. Адукацыю па спецыяльнасці працягнуў завочна ў вышэйшай навучальнай установе. Сёння Аляксей нярэдка замяняе калег з інжынерна-тэхнічнага звяна.
Вядома, спачатку ў юнака ўзнікалі сумненні, ці зможа заўсёды на выдатна выконваць даручаную справу. Да таго часу, пакуль у сям’і Савічаў не з’явілася свайго роду рэліквія.
– Аднойчы малодшы брат у складзе групы школьнікаў з Багданаўкі, дзе і зараз жывуць бацькі, пабываў на аздараўленні ў Нідэрландах у сям’і Ганса Цвэтшлоўта – шчырага і адданага прыхільніка чыгункі. На яго рахунку – заснаванне аднаго з вядомых клубаў фанатаў гэтага віду транспарту. Ён жа – уладальнік вялікай калекцыі мадэляў паравозаў, цеплавозаў і іншага рухомага саставу розных гістарычных эпох і розных краін. А яшчэ Ганс збірае паштовыя маркі, прысвечаныя ўсяму, што звязана з чыгункай – тэхніка, вакзалы, масты і іншыя збудаванні.
Падчас аднаго з візітаў галандскі сябар падарыў частку сваёй вялікай калекцыі марак беларусам, якая стала прыемнай нечаканасцю для Аляксея. А затым ператварылася для хлопца ў сапраўдную крыніцу захаплення. Некалькі хвілін адзін на адзін з альбомам пасля напружанай змены, і стомленасць адыходзіць, як не бывала.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть