Микашевичи

…і вясны ў сэрцах!

1 мая 2015 04Актыўным удзелам у разнастайных мерапрыемствах адзначылі жыхары горада Мікашэвічы надыход Першамая.

Напярэдадні Свята працы работнікі порта, мясцовага лясніцтва і камунальнай гаспадаркі выйшлі на ўборку аднаго з берагоў рачнога канала, ачысціўшы ад бытавога смецця і іншых адходаў адлегласць працягласцю больш як 6 кіламетраў.

Мнагалюдна было і падчас добраахвотнай акцыі па навядзенню парадку ў лесапарку — яе ініцыятарамі выступілі прадстаўнікі прафкамаў прадпрыемстваў горада, выканаўчай улады. За граблі і венікі 1 Мая ўзяліся звыш сотні жыхароў Мікашэвіч.

Тое, што гараджане ўмеюць не толькі працаваць, але і актыўна адпачываць, прадэманстравала спартакіяда. Пра свой удзел у ёй заявілі зборныя РУВП «Граніт», ААТ «Спецжалезабетон», КУШВП ЖКГ «Мікашэвіцкая ЖКГ», аддзялення міліцыі і рознічнага гандлёвага прадпрыемства, бальніцы, гімназіі імя У. Нядзведскага. Пасля ўрачыстага адкрыцця, на якім усіх вітала старшыня гарвыканкама Галіна Сыцэвіч, а кіраўнік РФСК «Здароўе» Сяргей Хлуд прадставіў судзейскую камісію, спартсменам давялося змагацца ва ўменні фігурна вадзіць веласіпед і трапна біць футбольным мячом у невялічкія вароты, у скачках у даўжыню, дартсе, падняцці 24-кілаграмовай гіры, армрэстлінгу і перацягванні каната.

1 мая 2015 05Саюз праваахоўнікаў і прадаўцоў быў плённым і прынёс зборнай першае месца ў камандным заліку. На другой і трэцяй пазіцыях апынуліся «Граніт» і ЖКГ. Далей — «Спецжалезабетон», філіял №1 «Мікашэвіцкая бальніца» і гімназія імя У. Нядзведскага.

Добраму радаснаму настрою спрыялі па-летняму цёплае, сонечнае надвор’е, музычнае агучванне, арганізаванае Палацам культуры РУВП «Граніт», разнастайныя атракцыёны на яго плошчы і ў лесапарку. Гараджане сем’ямі прагульваліся па вуліцах, шчыра жадаючы адзін аднаму вясны ў сэрцах. Завяршыўся святочны дзень сольным канцэртам Сашы Нэма.

Наталля ЛЯЛЮК



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть