Микашевичи

Казка ў горадзе

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Сапраўдны парад навагодніх персанажаў можна было назіраць 24 снежня ў Мікашэвічах. Тут прайшоў шоу-конкурс «100-працэнтны Дзед Мароз». Яго ўдзельнікамі сталі працаўнікі структурных падраздзяленняў і дапаможных службаў РУВП «Граніт», а прызы падрыхтаваў прафкам прадпрыемства.

Святочным шэсцем Дзяды Марозы са сваімі світамі прайшлі па вуліцы Першамайская ад аптэкі №85 да Палаца культуры. Снягуркі, Ёлкі, Малпы, Пеўні, Лесавікі, Ведзьмы, Кікімары і іншыя казачныя персанажы шчыра віншавалі з навагоднімі святамі землякоў, якія выйшлі на ву-ліцу, каб далучыцца да свята.

Шмат дарослых і дзяцей сабралася на плошчы каля Палаца культуры РУВП «Граніт», дзе разгарнулася галоўная конкурсная праграма. Яе ацэньвала журы на чале са старшынёй прафкама прадпрыемства Таццянай Гарбенка. Трэба адзначыць, што перад імі паўстала няпростая задача, таму што канкурсанты падрыхтаваліся да змагання грунтоўна. Акрамя арыгінальных маляўнічых касцюмаў, кожны паспрабаваў вылучыцца дас-ціпным сцэнарыем, песнямі, рухомымі гульнямі і іншымі забавамі. Усе яны, дарэчы, знайшлі водгук у гледачоў. У дзяцей карысталіся велізарнай папулярнасцю загадкі, карагоды, конкурсы. Дзяўчынкі і хлопчыкі з натхненнем дэкламавалі вершы і пелі песні на навагоднюю тэматыку, атрымліваючы за смеласць і талент салодкія пачастункі. Не сумавалі і дарослыя, з задавальненнем падпяваючы і падтанцоўваючы дзецям.

Аднадушным рашэннем журы самым завадным Дзедам Марозам прызнаны работнік цэха сартавання Канстанцін Яфімчык, якому ў якасці Снягуркі дапамагала калега Анастасія Семяновіч. Складана было выстаяць перад абаяннем і весялосцю творчага дуэта з ліцейна-механічнага цэха – Мікалая Буд-Гусаіма і Святланы Забабуха. Узнагарода за крэатыўнасць дасталася зборнай аховы: яе ўзначалілі Сяргей Хоміч (Дзед Мароз) і Алёна Ярмоліч (Снягурка). Лепшыя музычныя здольнасці прадэманстравалі работнікі драбільна-сартавальнага цэха №1, дзе ў ролі галоўных навагодніх персанажаў выступілі бацька з дачкой – Алег і Карына Брыгадзір. Запамінальнымі віншаваннямі і вобразамі вылучылася каманда цэха гранітнага кар’ера «Мікашэвічы», якой кіравалі Вадзім Давідовіч і Ганна Альгамец. А вось галоўны тытул шоу-конкурсу «100-працэнтны Дзед Мароз» заваявалі прадстаўнікі ўпраўлення Дзяніс Дзем’яновіч разам з памочніцай Вольгай Сакаловай. Дарэчы, упершыню за гісторыю змагання, прыз сімпатый гледачоў падзялілі паміж сабой адразу тры ўдзельнікі – зборныя ДСЦ-1, горны цэх і ўпраўленне.

Між тым, свята ўрачыстым узнагароджваннем не закончылася. Невялікі канцэрт падарыў гараджанам народны хор Палаца культуры РУВП «Граніт». Усе жадаючыя змаглі наведаць выставу-продаж работ мікашэвіцкіх майстрых у фае ўстановы культуры, паласавацца папкорнам, салодкай ватай і іншымі прысмакамі ў палатках вулічнага выязнога гандлю.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть