Микашевичи

КРОК ДА СТАЛАСЦІ

Шмат разоў раздаваўся для цяперашніх 63 выпускнікоў мікашэвіцкай СШ №2 школьны званок. Але гэты, апошні, што прагучаў на святочнай лінейцы звонкай, пералівістай трэллю, будзе памятны юнакам і дзяўчатам заўжды. 
Пасля ўрачыстага выхаду 11-класнікаў, якіх суправаджалі апладысменты гледачоў і эскорт з першаклашак, класных кіраўнікоў і першых настаўнікаў, дырэктар Галіна Сыцэвіч вітала калег, выхаванцаў, бацькоў і гасцей. Кіраўнік падзякавала татам  і матулям за выхаванне дзяцей, педагогам – за цярпенне і самаадданасць. А яшчэ  дэталёва пазнаёміла з дасягненнямі 2011/12 навучальнага года, агучыла імёны пераможцаў і дыпламантаў разнастайных конкурсаў і спаборніцтваў. 
Выступленне намесніка старшыні аблвыканкама Леаніда Цупрыка было па-бацькоўску цёплым і кранаючым. Падкрэсліўшы значнасць школьнага этапу ў жыцці кожнага з выпускнікоў, Леанід Аляксандравіч параіў будучым абітурыентам  па-максімуму выкарыстоўваць магчымасці,  якія прадастаўляюцца беларускай дзяржавай для атрымання далейшай адукацыі, і пажадаў заняць годнае месца на прафесійнай ніве.    
Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Валянціна Верас дапоўніла свае віншавальныя словы прыемнымі сюрпрызамі, перадаўшы адміністрацыі адукацыйнай установы папку з тэхнічнымі пашпартамі сучаснага лінгафоннага кабінета для вывучэння замежных моў канфігурацыі 7+1(падарунак аблвыканкама) і камп’ютара для школьнай бібліятэкі з праграмным забеспячэннем «Біб-ліёграф» (ад раённай улады). 
Ажыццяўлення ўсіх задум пажадаў школьнікам начальнік РАУС Уладзімір Рыбак. А затым галоўны міліцыянер раёна разам са сваім намеснікам Анатолем Шостакам уручыў прадстаўнікам педагагічнага калектыву СШ №2 Па-дзячныя лісты Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь за работу ў прававым, маральным і патрыятычным выхаванні дзяцей.
Пра тое, што ў сценах роднай школы 11-класнікі  асвойвалі не толькі веды, але і развіваліся творча, сведчыў невялікі канцэрт з песенных і вакальных нумароў.
Гледачы не хавалі замілавання, якое выклікалі вершаваныя наказы ад малышоў-першаклашак. Не менш уважліва выслухалі пажаданне ад бацькоў і першых настаўнікаў Ніны Канановіч, Марыі Лахвіч і Святланы Поух: яго перадала настаўніца пачатковых класаў Таццяна  Купрыяновіч.  
Пасля апошняга званка, які далі выпускнік Пётр  Жыркоў і першакласніца Карына Немагай, удзельнікі свята доўга не разыходзі-ліся са школьнага двара, выкарыстоўваючы магчымасць пабыць разам яшчэ некаторы час. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть