Микашевичи

ЛАСУНКІ для сапраўднай РАДАСЦІ

Новы год і Каляды заўсёды асацыіруюцца       з пахам елкі і мандарынаў, чаканнем цудаў і чараўніцтваў, імкненнем пацешыць сувенірамі родных, сяброў, калег… Хтосьці стварае добры настрой, набываючы падарункі       ў крамах. Іншыя – радуюць уласнымі вырабамі. Жыхарка Мікашэвіч Людміла ВАСІЛЕЎСКАЯ, як правіла, дорыць на святы блізкім людзям тарты. Вырабленыя па ўласнай рэцэптуры і ўпрыгожаныя арыгінальнымі фігуркамі  з масцікі, яны, без перабольшання, з’яўляюцца       сапраўднымі         шэдэўрамі  кандытарскага  мастацтва.
– Кулінарыяй захапляюся з дзяцінства. Больш пільную ўвагу на выпечку  тартоў, рулетаў, пірожных  звярнула пасля замужжа    і нараджэння першага дзіцяці. Гэтыя падзеі прыйшліся на часы розных дэфіцытаў. Вельмі хацелася песціць любага і дзіця чым-небудзь не проста смачным, але і асаблівым, незвычайным, – пачала гутарку мама трох сыноў і дачкі.
– … і з чаго пачалі?
– А нядаўна праз Інтэрнэт пазнаёмілася з апантанымі людзьмі, якія дапамаглі мне зарыентавацца ў новым захапленні. З дапамогай «сусветнага павуціння» вывучыла рэцэпты масцікі, якіх набралася з дзясятак. З улікам даступнасці інгрэдыентаў – цукровая пудра, жавальны зефір ці жэлацін, шакалад і іншыя – падабрала неабходны. Зрабіць гэта было нялёгка. Напрыклад, вадкую глюкозу можна набыць толькі праз аптэчную сетку і толькі па рэцэпце доктара. 
Замест спецыяльнага клею выкарыстоўваю гарачы шакалад ці гарэлку. Яе прымяняю для развядзення харчовых фарбавальнікаў і пакрыцця гатовага вырабу.
– Чаму тарты, як правіла, не падобныя адзін на другі?
– Не складае праблем зноў аднавіць дакладную копію, уключаючы ўпрыгожванні і начынне, таго ці іншага торта. Але ў мяне столькі ідэй, якія хачу ўвасобіць у рэальнасць, што вяртацца да пройдзенага няма ні часу, ні жадання. Хаця, калі сябры просяць, не адмаўляю ім.
Выраб торта – аб’ёмная і карпатлівая праца, якая займае 2-3 дні. Патрабуецца час не толькі для выпечкі і насычэння каржоў, але і для стварэння дробных дэталяў упрыгожванняў, іх сушкі і злучэння. 
Калі аснова чарговага салодкага «вынаходства» – за мной, то ў яго дэкарыраванні прымаюць самы непасрэдны і актыўны ўдзел двое малодшых дзяцей – Ваня і Ліза. Праўда, калі сынок падказвае ідэі, якім, напрыклад, павінен быць паравозік ці мордачка ў мядзведзіка, і дапамагае ў лепцы, то 2-гадовая дачушка сваімі «творамі» адразу ласуецца.
– Разглядваючы фатаграфіі                     з кандытарскімі шэдэўрамі, цяжка паверыць, што ўсёй гэтай прыгажосці навучыліся за год…
– Памятаю, калі скончыла працу над першым тортам пахваліла сябе: «Якая малайчына!». З набыццём навыкаў, знаходжу ўсё больш недахопаў у ім. Ды і цяпер не лічу сябе прафесіяналам. Мне яшчэ трэба шмат чаму вучыцца. Хачу асвоіць выраб кветак з масцікі ці аб’ёмных упрыгожванняў з айсінга, бялковай малявальнай масы. З цікавасцю пабывала б на спецыяльных курсах, прысвечаных гэтай тэматыцы. Так што ў мяне яшчэ нямала магчымасцей для ўдасканалення і адточвання майстэрства!  
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть