КонкурсМикашевичиНовости районаОбщество

Лунінецкая гарадская арганізацыйная структура ДТСААФ — лепшая на Брэстчыне!

Па выніках дзейнасці за 2021 год Лунінецкая гарадская арганізацыйная структура ДТСААФ стала лепшай сярод аналагічных у Брэсцкай вобласці і ўзнагароджана пераходным Кубкам. Варта дадаць, што такое ж высокае званне ўстанова мела і ў папярэднім годзе, тым самым пацвердзіўшы, што ўзнагарода заслужаная, атрымана не выпадкова. А кіраўнік Пётр Рудовіч, імя якога летась было занесена на Рэспубліканскую Дошку Гонару абароннага таварыства, сёлета прызнаны пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Чалавек года ДТСААФ».

Прымаючы віншаванні ад калег і ветэранаў арганізацыі на выніковым сходзе, Пётр Іванавіч адзначыў, што лічыць дасягненні агульнай заслугай згуртаванага, дружнага і адказнага калектыву. Вынік ствараецца, дзякуючы некалькім накірункам работы, на кожным з іх працуюць людзі, якія ўносяць пасільны ўклад.

Па фінансава-гаспадарчых паказчыках у мінулым годзе спрацавалі прыбыткова. На лічбах, якія сведчаць аб ста-більным матэрыяльным становішчы, засяродзіла ўвагу ў сваім выступленні галоўны бухгалтар Таццяна Сыцэвіч.

Асноўным напрамкам работы з’яўляецца навучанне вадзіцеляў розных катэгорый. Летась выпускнікамі школы сталі 644 чалавекі. Высокім застаецца ўзровень здачы з першага разу тэарэтычнага і практычнага экзаменаў у МРЭА ДАІ – 77 працэнтаў. Гэта пры тым, што адмоўную ролю адыгрывае псіхалагічны фактар. Здараецца, з-за хвалявання чалавек робіць прыкрыя памылкі на тэсціраванні ці ваджэнні. Тым больш, што выпрабаванні праходзяць у іншым горадзе, дзе пачынаючыя вадзіцелі “губляюцца” ў самы адказны момант.

Адзначыў Пётр Рудовіч добрую якасць падрыхтоўкі будучых удзельнікаў дарожнага руху майстрамі вытворчага навучання. Усе маюць багаты вопыт, умеюць даходліва данесці новыя веды да заўтрашніх матацыклістаў, аўтааматараў і вадзіцеляў-прафесіяналаў.

Адной з важных складаючых работы ДТСААФ з’яўляецца выхаваўчая работа, у рамках якой праводзяцца мерапрыемствы патрыятычнай накіраванасці. У гэтым плане існуе цеснае супрацоўніцтва з райвыканкамам, аддзелам па адукацыі, БРСМ, грамадскімі аб’яднаннямі. Праведзены ўрокі мужнасці ў СШ №1, №2 і №3 г. Лунінца, прымалі актыўны ўдзел ва ўрачыстасцях на дзяржаўныя святы, арганізоўвалі творчыя конкурсы. Традыцыйнымі сталі аўтапрабегі да месцаў баявой славы ў розныя населеныя пункты раёна і за яго межы.

Важнае значэнне маюць спартыўныя дасягненні. Асабліва мотабол, які любяць прадстаўнікі ўсіх пакаленняў. Функцыянуюць дзве каманды: дарослая – “Лунінец” і юнацкая – “Ракета”. Кіраўнік установы запэўніў, што верыць у магчымасці ігракоў у новым сезоне і ставіць перад імі высокія задачы.

Добрыя вынікі маюць нашы юныя землякі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Новым штуршком для развіцця гэтага віду спорту павінна стаць адкрыццё раённага цэнтра ваенна-патрыя-тычнага выхавання на базе Бас-тынскай СШ, дзе функцыянуе сучасны цір, у якім плануецца праводзіць спаборніцтвы.

Пётр Іванавіч уручыў дыпломы і нагрудныя знакі супрацоўнікам, павіншаваў калег і ветэранаў працы з 95-годдзем структуры ДТСААФ, падзякаваў усім за адданую стваральную работу ў розныя перыяды. Яшчэ ён выказаў спадзяванне, што пераходны Кубак атрымае пастаянную “прапіску” ў Лунінцы. Для гэтага засталося не так і шмат – у бягучым годзе не знізіць зададзены тэмп і зноў, у трэці раз, стаць лепшымі ў вобласці. Сімвалічным прагучала яго пажаданне ў поў-ным саставе сустрэцца ў сценах установы на будучы 100-гадовы юбілей. Каб справы ладзіліся, усе былі здаровымі і над намі заўсёды было мірнае неба! 

Марыя Яраховіч

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть