Новых адкрыццяў выток!
Микашевичи

Новых адкрыццяў выток!

сш 2 микашевичиДзень ведаў — галоўнае свята школьнікаў. З яго стартуе чарговы навучальны год ва ўстановах адукацыі. Для кагосьці ён — першы, а для кагосьці — апошні. Можа таму, нягледзячы на традыцыйнасць, урачыстая лінейка ў гонар гэтага свята кожны раз — асаблівая.

Прачулая атмасфера панавала сёлета і ў мікашэвіцкай СШ №2. Добрым наказам для школьнікаў і бацькоў прагучала выступление старшыні райвыканкама Аляксандра Пачко, які падмацаваў яго падарункам — камплектам мячоў. А яшчэ, сумеснымі намаганнямі раённай улады і калектыву гранітаздабываючага прадпрыемства, у хуткім часе плануецца добраўпарадкаваць тэрыторыю ўстановы адукацыі.

сш 2 микашевичи 2Са спартыўным інвентаром прыехаў на лінейку і начальник РАУС Уладзімір Рыбак. Новых адкрыццяў і цікавых знаёмстваў пажадала былым выхаванцам старшыня гарвыканкама Галіна Сыцэвіч, а дырэктар СШ №2 Эдуард Ярмоліч і кіраўнік РУВП «Граніт» Эдуард Гаўрылковіч — цярплівасці і творчых поспехаў.

З новым этапам у жыцці першаклашак павіншавалі 11-класнікі. А малышы ў адказ з запалам і артыстызмам чыталі вершы і спявалі! Пасля таго, як 79 хлопчыкаў і дзяўчынак адпусцілі ў паветра рознакаляровыя шары, для іх прагучаў першы ў жыцці званок на ўрок, які далі Аляксандра Арлоўская, Дарына Шэляговіч і Дзмітрый Ярмоліч. Залівісты “голас” і стаў свайго роду знакам пачатку новага навучальнага года.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть